Перайсці да зместу

Бенедыкт XVI

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бенедыкт XVI
лац.: Benedictus PP. XVI
Герб
прэфект Кангрэгацыі дактрыны веры[d]
25 лістапада 1981 — 13 мая 2005
Папярэднік Franjo Šeper[d]
Пераемнік William Levada[d]
265-ы Папа Рымскі
19 красавіка 2005 — 28 лютага 2013
Папярэднік Ян Павел II
Пераемнік Францыск
Cardinal-Bishop of Velletri-Segni[d]
5 красавіка 1993 — 19 красавіка 2005
Дыяцэзія Roman Catholic Suburbicarian Diocese of Velletri-Segni[d]
Кардынал-біскуп астыйскі[d]
30 лістапада 2002 — 19 красавіка 2005
Дыяцэзія Астыйская дыяцэзія[d]
Папярэднік Bernardin Gantin[d]
Пераемнік Анджэла Садана
Дэкан Калегіі кардыналаў
27 лістапада 2002 — 19 красавіка 2005
Папярэднік Bernardin Gantin[d]
Пераемнік Анджэла Садана
Кардынал-святар (Santa Maria Consolatrice al Tiburtino[d])
27 чэрвеня 1977 — 5 красавіка 1993
Roman Catholic Archbishop of Munich and Freising[d]
24 сакавіка 1977 — 15 лютага 1982
Дыяцэзія Архідыяцэзія Мюнхена і Фрайзінга[d]
Папярэднік Julius Döpfner[d]
Пераемнік Friedrich Wetter[d]
Папа Рымскі на спачыне[d]
28 лютага 2013 — 31 снежня 2022
кардынал
з 27 чэрвеня 1977

Адукацыя
Навуковая ступень доктарская ступень[d][1], прафесар і доктар багаслоўя[d]
Дзейнасць ксёндз, рэлігійны пісьменнік, піяніст, выкладчык універсітэта, філосаф, пераходны дыякан, рымска-каталіцкі біскуп, каталіцкі тэолаг, архіепіскап, багаслоў
Месца працы
Нараджэнне 16 красавіка 1927(1927-04-16)[2][3][…]
Смерць 31 снежня 2022(2022-12-31)[5][6] (95 гадоў)
Пахаванне
Бацька Joseph Ratzinger, Sr.[d]
Маці Maria Peintner[d][8]

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
камандор ордэна Ганаровага Легіёна Order of the Southern Cross Grand Cross 1st class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany

Bayerische Verfassungsmedaille in Gold[d]

ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» Bavarian Maximilian Order for Science and Art ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» Bavarian Order of Merit

Stephanus Award[d]

ганаровы доктар[d] (2015)

ганаровы доктар[d] (2015)

ганаровы доктар Універсітэта Бабеша — Бояі[d]

ганаровае грамадзянства[d] (2018)

ганаровае грамадзянства[d] (2006)

ганаровае грамадзянства[d] (16 чэрвеня 2005)

ганаровае грамадзянства[d] (студзень 2010)

ганаровае грамадзянства[d]

ганаровае грамадзянства[d] (16 снежня 2009)

ганаровае грамадзянства[d] (12 жніўня 2008)

ганаровае грамадзянства[d] (9 лістапада 2011)

ганаровы доктар Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта[d] (1988)

ордэн Карла Валентына[d] (1989)

honorary doctor of the Catholic University of Eichstätt-Ingolstadt[d] (1987)

ганаровы доктар Наварскага ўніверсітэта[d]

honorary doctorate from the Pontifical Catholic University of Peru[d] (1986)

ганаровы доктар Урацлаўскага ўніверсітэта[d] (2000)

ганаровы доктар Універсітэта Бабеша — Бояі[d] (2005)

Мальтыйскі ордэн

National Order of Merit Order of Minerva
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Бенедыкт XVI пры нараджэннні Ёзэф Ратцынгер (Joseph Ratzinger; 16 красавіка 1927, Марктль-ам-Ін, Германія — 31 снежня 2022, Ватыкан) — 265-ы Папа Рымскі. Абраны канклавам 19 красавіка 2005 года, інаўгурацыйную імшу адслужыў 24 красавіка 2005 года. 11 лютага 2013 года абвясціў пра адмову ад пасады папы, афіцыйна пакінуў 28 лютага 2013 года.

Яму належыць рэкорд доўгажыхарства сярод рымскіх пап. 4 верасня 2020 года Бенедыкт XVI стаў самым доўгажывучым Папам, ва ўзросце 93 гадоў, 4 месяцаў і 19 дзён, перасягнуўшы Льва XIII, які памёр у 1903 годзе ва ўзросце 93 гадоў 4 месяцаў і 18 дзён[9].

Кардынал Ратцынгер у час Ватыканскага канклава 2005 года

Нарадзіўся ў Баварыі. У 1939 годзе Ёзэф Ратцынгер паступіў у каталіцкую духоўную семінарыю ў Траўнштайне. У 1941 годзе ўступіў у Гітлерюгенд, дзе прайшоў курсы памочніка зенітчыка. У 1943 годзе быў мабілізаваны ў армію ў корпус супрацьпаветранай абароны, а ў 1944 годзе — у вермахт. Прымаў удзел у абароне завода BMW пад Мюнхенам. Пазней дэзерціраваў з вермахта. У 1945 годзе патрапіў у палон.

У 1946—1951 гадах вывучаў філасофію і тэалогію ў Фрайзінгу і Мюнхене. Пасвечаны ў сан 29 чэрвеня 1951 года, працягваў навучанне ў Мюнхенскім універсітэце, атрымаў ступень доктара тэалогіі ў 1953 годзе, абараніўшы дысертацыю пра спадчыну благаславёнага Аўгусціна. У 1959 годзе стаў выкладчыкам тэалогіі Бонскага ўніверсітэта, а ў 1966 годзе — галоўным экспертам у пытаннях дагматычнай тэалогіі ва ўніверсітэце Цюбінгена.

У 1970 годзе Ратцынгер стаў адным з аўтараў мемарандума дзевяці нямецкіх тэолагаў з патрабаваннем рэформ у каталіцкай царкве, у якім, у прыватнасці, утрымлівалася прапанова аб адмене цэлібату — зароку бясшлюбнасці, аднак пазней ён змяніў свае погляды. У 1972 годзе заснаваў каталіцкі часопіс Communio.

Прызначаны на пасаду архіепіскапа Мюнхена і Фрайзінга (красавік 1977 года), праз тры месяцы прызначаны на пасаду кардынала. У 1980 годзе адмовіўся ўзначаліць Кангрэгацыю каталіцкай асветы, у 1981 годзе стаў прэфэктам Кангрэгацыі навучання веры і старшынёй Біблійнай камісіі і Міжнароднай папскай тэалагічнай камісіі. Удзельнічаў у працы некалькіх кангрэгацый і папскіх рад у Ватыкане. 3 снежня 2002 года абраны дэканам кардынальскай калегіі.

Заняў Святы Пасад увесну 2005 года. 11 лютага 2013 года Папа Бенедыкт XVI абвясціў пра свой выхад у адстаўку. Ён спаслаўся на стан свайго здароўя і немагчымасць належнага выканання свайго служэння. Рашэнне пра яго адмову ад пасады ўступіла ў сілу 28 лютага.

Лаўрэат шматлікіх прэмій і міжнародных узнагарод, доктар «honoris causa» многіх універсітэтаў. Ведаў 10 моў.

Памёр 31 снежня 2022 года.

Лічыцца кансерватыўным папам, асабліва ў параўнанні з Янам Паўлам ІІ. Яшчэ не будучы папам, дамогся забароны «рэвізіянісцкага» перакладу Бібліі, у якім шмат тэрмінаў мужчынскага роду, каб «не дыскрымінаваць» жанчын, былі замененыя на тэрміны ніякага роду.

У сваёй кніжцы выступае за вяртанне «да крыніц» і лічыць хрысціянства паратункам еўрапейскай цывілізацыі.

Кнігі Ёзэфа Ратцынгера

[правіць | правіць зыходнік]
  • Werte in Zeiten des Umbruchs, Freiburg im Breisgau 2005.
  • Unterwegs zu Jesus Christus, Augsburg 2003.
  • Glaube — Wahrheit — Toleranz. Das Christentum und die Weltreligionen, 2. Aufl., Freiburg i. Brsg. 2003.
  • Gott ist uns nah. Eucharistie: Mitte des Lebens. Hrsg. von Horn, Stephan Otto/ Pfnür, Vinzenz, Augsburg 2001.
  • Gott und die Welt. Glauben und Leben in unserer Welt. Ein Gespräch mit Peter Seewald, Köln 2000.
  • Der Geist der Liturgie. Eine Einführung, 4. Aufl., Freiburg i. Brsg. 2000. (wyd. polskie Duch liturgii, Poznań 2002.)
  • Vom Wiederauffinden der Mitte. Texte aus vier Jahrzehnten, Freiburg i. Brsg. 1997.
  • Salz der Erde. Christentum und katholische Kirche an der Jahrtausendwende. Ein Gespräch mit Peter Seewald, Wilhelm Heyne Verlag, München, 1996. ISBN 3-453-14845-2
  • Wahrheit, Werte, Macht. Prüfsteine der pluralistischen Gesellschaft, Freiburg/ Basel/ Wien 1993.
  • Zur Gemeinschaft gerufen. Kirche heute verstehen, Freiburg/ Basel/ Wien 1991.
  • Auf Christus schauen. Einübung in Glaube, Hoffnung, Liebe, Freiburg/ Basel/ Wien 1989.
  • Abbruch und Aufbruch. Die Antwort des Glaubens auf die Krise der Werte, München 1988.
  • Kirche, Ökumene und Politik. Neue Versuche zur Ekklesiologie [Robert Spaemann zum 60. Geburtstag zugeeignet], Einsiedeln 1987.
  • Politik und Erlösung. Zum Verhältnis von Glaube, Rationalität und Irrationalem in der sogenannten Theologie der Befreiung (= Rheinisch-Westfälische Akademie der Wissenschaften: G (Geisteswissenschaften), Bd. 279), Opladen 1986.
  • Theologische Prinzipienlehre. Bausteine zur Fundamentaltheologie (= Wewelbuch, Bd. 80), München 1982.
  • Das Fest des Glaubens. Versuche zur Theologie des Gottesdienstes, 2. Aufl., Einsiedeln 1981.
  • Eschatologie, Tod und ewiges Leben, Leipzig 1981.
  • Glaube, Erneuerung, Hoffnung. Theologisches Nachdenken über die heutige Situation der Kirche. Hrsg. von Kraning, Willi, Leipzig 1981.
  • Umkehr zur Mitte. Meditationen eines Theologen, Leipzig 1981.
  • Zum Begriff des Sakramentes (= Eichstätter Hochschulreden, Bd. 79), München 1979.
  • Die Tochter Zion. Betrachtungen über den Marienglaube der Kirche, Einsiedeln 1977.
  • Der Gott Jesu Christi. Betrachtungen über den Dreieinigen Gott, München 1976.
  • Das neue Volk Gottes. Entwürfe zur Ekklesiologie (Topos-Taschenbücher, Bd. 1) Düsseldorf 1972.
  • Die Einheit der Nationen. Eine Vision der Kirchenväter (= Bücherei der Salzburger Hochschulwochen), Salzburg u.a. 1971.
  • Das Problem der Dogmengeschichte in der Sicht der katholischen Theologie (= Arbeitsgemeinschaft für Forschungen des Landes Nordrhein-Westfalen: Geisteswissenschaften, Bd. 139), Köln u.a. 1966.
  • Die letzte Sitzungsperiode des Konzils (= Konzil, Bd. 4), Köln 1966.
  • Ereignisse und Probleme der dritten Konzilsperiode (= Konzil, Bd. 3), Köln 1965.
  • Die erste Sitzungsperiode des Zweiten Vatikanischen Konzils. Ein Rückblick (= Konzil, Bd. 1), Köln 1963.
  • Das Konzil auf dem Weg. Rückblick auf die 2. Sitzungsperiode des 2. Vatikanischen Konzils (= Konzil, Bd. 2), Köln 1963.
  • Die christliche Brüderlichkeit, München 1960.
  • Die Geschichtstheologie des heiligen Bonaventura (Habilitationsschrift), München u.a. 1959.
  • Volk und Haus Gottes in Augustins Lehre von der Kirche (= Münchner theologische Studien 2/7, zugl. München, Univ., Diss., 1951.), München 1954.
  • Dogma und Verkündigung
  • Einführung in das Christentum, München 1968.
  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118598546 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  2. Pape Benoît XVI // Babelio — 2007.
  3. Benedikt XVI. // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  4. а б в г Catalog of the German National Library Праверана 10 жніўня 2023.
  5. Former Pope Benedict XVI dies at 95 — 2022. Праверана 10 жніўня 2023.
  6. Benedikt XVI. ist tot: Emeritierter Papst // Zeit Online — 2022. Праверана 31 снежня 2022.
  7. а б S’ha mort Benet XVI, el papa emèrit Праверана 10 жніўня 2023.
  8. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  9. Benedict XVI becomes oldest pope in history