Ваенная зона C
Ваенная зона Ц, Зона вайны Ц (англ.: War Zone C) або Раён ваенных дзеянняў «Ц» — амерыканская назва аднаго з раёнаў Паўднёвага В’етнама падчас вайны ў В’етнаме ў 1960—1970-я гады. Раён (зона) ваенных дзеянняў C, як і ваенная зона D, падвергнуўся самай вялікай апрацоўцы дэфаліянтамі ў перыяд вайны[1].
Тэрыторыя Паўднёвага В’етнама з 1962 года была падзелена на чатыры ваенныя зоны[2], якія размяшчаліся з поўначы на поўдзень, і называліся:
- Тактычная зона I корпуса;
- Тактычная зона II корпуса;
- Тактычная зона III корпуса;
- Тактычная зона IV корпуса[3].
Ваенная зона C размяшчалася на паўночны захад ад горада Сайгон і займала ўсю паўночную частку правінцыі Тэйнінь ля мяжы з Камбоджай і знаходзілася ў тактычнай зоне III корпуса. Гэтая было адным з месцаў, дзе «сцежка Ха Шы Міна» заходзіла на тэрыторыю Паўднёвага В’етнама. Назва з’явілася яшчэ ў перыяд каланіяльнай вайны Францыі (Індакітайскай вайна), і яе паходжанне невядома. У ваеннай зоне Ц у асноўным дзейнічалі амерыканскія 1-я і 25-я пяхотныя дывізіі. Тут былі праведзены некалькі значных ваенных аперацый, у прыватнасці, аперацыі «Attleboro» і «Junction City» (адны з найбуйнейшых падчас інтэрвенцыі), а таксама мноства больш дробных.
Зноскі
- ↑ Что такое Agent Orange или экологическая война против Вьетнама. Архівавана 19 лістапада 2016.
- ↑ Толковый военно-морской словарь, 2010 года.
- ↑ Джек Бич (Jack Beach) «Учитесь целовать лягушек!» и другие рецепты лидерства IBM.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дэвидсон Ф. Б. (Davidson Ph.B.). Война во Вьетнаме (1946—1975) = Vietnam at War: The History 1946-1975 — Oxford University Press, 1991.. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — С. 816.
- Толковый военно-морской словарь, 2010 года.
- Джек Бич (Jack Beach) «Учитесь целовать лягушек!» и другие рецепты лидерства IBM.