Джэймс Б’юкенен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэймс Б’юкенен
англ.: James Buchanan
13-ы абраны прэзідэнт ЗША[d]
4 лістапада 1856 — 4 сакавіка 1857
Папярэднік Франклін Пірс
Пераемнік Аўраам Лінкальн
15-ы Прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1857 — 4 сакавіка 1861
Папярэднік Франклін Пірс
Пераемнік Аўраам Лінкальн
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
4 сакавіка 1821 — 4 сакавіка 1823
member of the Pennsylvania House of Representatives[d]
1814 — 1816
пасол ЗША ў Расійскай Імперыі[d]
11 чэрвеня 1832 — 5 жніўня 1833
Папярэднік John Randolph of Roanoke[d]
Пераемнік William Wilkins[d]
17-ы дзяржаўны сакратар ЗША
10 сакавіка 1845 — 7 сакавіка 1849
Папярэднік Джон Колдвел Кэлхун
Пераемнік Джон Мідлтан Клейтан
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
4 сакавіка 1823 — 3 сакавіка 1831
Сенатар ЗША
6 снежня 1834 — 4 сакавіка 1835
Папярэднік William Wilkins[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1835 — 4 сакавіка 1837
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1837 — 4 сакавіка 1839
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1839 — 4 сакавіка 1841
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1841 — 4 сакавіка 1843
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1843 — 4 сакавіка 1845
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1845 — 5 сакавіка 1845
Пераемнік Сайман Кэмеран

Нараджэнне 23 красавіка 1791(1791-04-23)[1][2][…]
Смерць 1 чэрвеня 1868(1868-06-01)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: James Buchanan, Jr.
Бацька James Buchanan, Sr.[d]
Маці Elizabeth Speer[d][6]
Веравызнанне прэсвітэрыянства
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, адвакат, дзяржаўны дзеяч
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[5]
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць ЗША
Род войскаў Pennsylvania National Guard[d]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс Б’юкенен (англ.: James Buchanan, Jr., 1791 — 1868) — 15-ы прэзідэнт ЗША, які быў на пасадзе непасрэдна перад амерыканскай грамадзянскай вайной.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джэймс Б’юкенен прадстаўляў Пенсільванію ў Палаце прадстаўнікоў ЗША, а затым у Сенаце, пасля служыў у якасці пасла ў Расіі пры прэзідэнце Эндру Джэксане. Ён быў дзяржсакратаром пры прэзідэнце Джэймсе Ноксе Полку і з’яўляецца на сённяшні дзень апошнім былым дзяржсакратаром, які стаў прэзідэнтам Злучаных Штатаў. Пасля адмовы Б’юкенена заняць месца ў Вярхоўным Судзе прэзідэнт Франклін Пірс прызначыў яго паслом у Вялікабрытанію, у гэтай якасці ён удзельнічаў у распрацоўцы Маніфеста Остэнда.

Б’юкенен быў вылучаны ў 1856 годзе кандыдатам Дэмакратычнай партыяй на пасаду прэзідэнта. На працягу большай часткі тэрміну Пірса ён знаходзіўся ў Лондане ў якасці амбасадара ў Сент-Джэймскім двары і таму не ўдзельнічаў ў дэбатах аб сепаратысцкай палітыцы, якія дамінавалі ў той час у краіне. Як прэзідэнта яго часта называлі «слабахарактарным чалавекам»; ураджэнец Поўначы з сімпатыяй да Поўдня, ён змагаўся са Стывенам Дугласам за кіраванне Дэмакратычнай партыяй. Намаганні Б’юкенена для падтрымання міру паміж Поўначчу і Поўднем адмовілі абодва бакі, і паўднёвыя штаты аб’явілі пра сваё аддзяленне перад пачаткам грамадзянскай вайны. Б’юкенен лічыў, што такое аддзяленне незаконна, але весці вайну супраць сепаратыстаў таксама незаконна. Б’юкенен быў вядомы сваёй фразай: «Я не прызнаю ніякага гаспадара, акрамя закона».

Да таго часу, як ён пакінуў сваю пасаду, грамадская думка была супраць яго, і Дэмакратычная партыя раскалолася. Б’юкенен некалі імкнуўся заняць у гісторыі такое ж самае месца, што займаў Джордж Вашынгтон. Аднак яго няздольнасць вызначыць сваю пазіцыю наконт рабства, вайны і міру, калі краіна стала на краю грамадзянскай вайны, прывяла гісторыкаў да ацэнкі яго прэзідэнцтва як аднаго з найгоршых у амерыканскай гісторыі. У наш час гісторыкі лічаць, што яго няздольнасць справіцца з сепаратызмам была самай горшай памылкай, калі-небудзь зробленай прэзідэнтам ЗША.

Б’юкенен на сённяшні дзень з’яўляецца адзіным прэзідэнтам з Пенсільваніі і адзіным прэзідэнтам, які ўсё сваё жыццё быў халасцяком. Ён быў апошнім прэзідэнтам, які нарадзіўся ў XVIII стагоддзі.

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. James Buchanan // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б James Buchanan // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Historical Society of Pennsylvania — 1824. Праверана 30 ліпеня 2022.
  4. http://www.discoverlancaster.com/members/james_buchanan_s_wheatland.asp
  5. а б Czech National Authority Database Праверана 19 верасня 2023.
  6. Lundy D. R. The Peerage