Перайсці да зместу

Міхаіл Вячаслававіч Мілаванаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Вячаслававіч Мілаванаў
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў[d]
з 2024

Нараджэнне 14 чэрвеня 1970(1970-06-14) (54 гады)
Адукацыя
Месца працы

Міхаіл Вячаслававіч Мілаванаў (нар. 14 чэрвеня 1970, Мінск) — беларускі палітык.

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры па спецыяльнасці «Культурна-асветная работа».

Прайшоў шлях ад асістэнта рэжысёра да генеральнага прадзюсара Першага нацыянальнага тэлеканала Белтэлерадыёкампаніі, працаваў генеральным прадзюсарам, галоўным рэдактарам закрытага акцыянернага таварыства «Тэлерадыёкампанія „Ніка-Тэлекам“», г. Сочы (Расійская Федэрацыя), дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі», намеснікам дырэктара дзяржаўнай установы «Музей гісторыі Мінска».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

З 2024 года дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання[1].

Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік тэлебачання і радыё»[2].

Зноскі