Наваельня
Гарадскі пасёлак
Наваельня
| ||||||||||||||||||||||||||
Наваельня[2] — гарадскі пасёлак у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, пры зліцці рэк Моўчадзь і Ятранка. За 13 км на ўсход ад Дзятлава; чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Ліда. Насельніцтва 2 678 чал. (2017)[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b8/7-letnia_Szko%C5%82a_Powszechna_w_Nowojelni_1937.jpg/306px-7-letnia_Szko%C5%82a_Powszechna_w_Nowojelni_1937.jpg)
Вядомая з XVI стагоддзя як вёска Ельня ў Новагародскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1801 года мястэчка ў Навагрудскім павеце. З адкрыццём руху на ўчастку чыгункі Вільня — Лунінец у 1884 годзе — чыгуначная станцыя. 15 красавіка 1919 года часці Войска Польскага пад кіраўніцтвам маёра Леана Завістоўскага адбілі Наваельню ў бальшавікоў[4]. У 1921—1939 гадах у складзе Польскай Рэспублікі, у Навагрудскім ваяводстве. З 1939 года ў БССР, з 1940 года — цэнтр Новаяльнянскага сельсавета ў Дзятлаўскім раёне. У час Вялікай Айчыннай вайны акупавана з чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1941 года[5]. З 1945 года гарадскі пасёлак, цэнтр Дзятлаўскага раёна (да 1954 года). У 1962—1965 гадах у Навагрудскім раёне.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1995 год — 4,3 тыс. чал.[5]
- 2006 год — 3,4 тыс. чал.
- 2008 год — 3,3 тыс. чал.
- 2016 год — 2 700 чал.[6]
- 2017 год — 2 678 чал.[3]
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Курорт рэспубліканскага значэння Наваельня. Наваельнянская ГЭС.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/Navajelnia%2C_Serca_Jezusa._%D0%9D%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8F%2C_%D0%A1%D1%8D%D1%80%D1%86%D0%B0_%D0%95%D0%B7%D1%83%D1%81%D0%B0_%281936%29.jpg/220px-Navajelnia%2C_Serca_Jezusa._%D0%9D%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8F%2C_%D0%A1%D1%8D%D1%80%D1%86%D0%B0_%D0%95%D0%B7%D1%83%D1%81%D0%B0_%281936%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/33/%D0%9C%D0%B5%D0%BC%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%BD%D0%BD%D0%B0_XVIII-XIX_%D0%B2%D0%B2._%D0%B2_%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B5.jpg/220px-%D0%9C%D0%B5%D0%BC%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%BD%D0%BD%D0%B0_XVIII-XIX_%D0%B2%D0%B2._%D0%B2_%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B5.jpg)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1876—1879 г., мураваная) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000702.
- Касцёл Сэрца Ісуса (1936)
- Мемарыяльная калона ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года
- Будынак чыгуначнай станцыі 1923 г.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Антоні Тызенгаўз — падскарбі надворны літоўскі, гарадзенскі староста.
- Канстанцін Мікалаевіч Ільюшчыц — беларускі паэт.
- Бенядзікт Кляйноў (1926—1985) — беларускі грамадскі дзеяч.
- Аляксандр Аляксандравіч Гранкоўскі (нар. 1963) — беларускі палітык.
- Міхаіл Яфімавіч Нікіфараў (нар. 1956) — беларускі біёлаг, заолаг, эколаг.
- Віктар Міхайлавіч Анішчык — беларускі фізік.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Лех Вышчэльскі: Wstępna faza walk. В: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Выд. 1. Варшава: Bellona, 2010, сс. 52-53. ISBN 978-83-11-11934-5. (польск.)
- ↑ а б Беларусь 1995.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Наваельня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 218. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Наваельня // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 511. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Наваельня
Геаграфічныя звесткі па тэме Наваельня на OpenStreetMap