Перайсці да зместу

Хімічны факультэт БДУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хімічны факультэт БДУ
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Англійская назва Department of Chemistry, Belarusian State University
Заснаваны 1931
Дэкан дацэнт Аляксандр Віктаравіч Зураеў
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, Ленінградская вуліца, 14
chemistry.bsu.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хімічны факультэт БДУ  — факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, найбуйнейшы адукацыйны і навукова-даследчы цэнтр у Рэспубліцы Беларусь у галіне хімічных навук. Заснаваны ў 1931 годзе, хаця кафедры неарганічнай і арганічнай хіміі былі арганізаваны яшчэ пры стварэнні БДУ ў 1921 годзе і ажыццяўлялі выкладанне на педагагічным і медыцынскім факультэтах. Дэкан — дацэнт Аляксандр Віктаравіч Зураеў.

Прафесарска-выкладчыцкі састаў

[правіць | правіць зыходнік]

У наш час калектыў хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — гэта 125 выкладчыкаў (прафесараў, дацэнтаў, старэйшых выкладчыкаў, асістэнтаў), 65 інжынераў, тэхнікаў і лабарантаў, звыш 40 навуковых супрацоўнікаў). Разам з Навукова-даследчым інстытутам фізіка-хімічных праблем БДУ (125 навуковых супрацоўнікаў), хімічны факультэт утвараюць адзіны навукова-адукацыйны комплекс.

Будынкі факультэта

[правіць | правіць зыходнік]

Хімічны факультэт размяшчаецца ў шэрагу будынкаў, якія знаходзяцца як ва ўніверсітэцкім гарадку, так і ў комплексе будынкаў філіяла БДУ ў пасёлку Шчомысліца.

  • Галоўны будынак хімічнага факультэта — дзевяціпавярховы корпус на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка (Ленінградская, 14)
  • Лабораторыя радыёхіміі — у будынку НДІ ядзерных праблем БДУ (Бабруйская,11)
  • Хіміка-фармацэўтычны практыкум (Курчатава, 5; памяшканні 807—822)
  • Даследчая гама-устаноўка — у будынку НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ імя А. Н. Сеўчанкі (Курчатава,7)

Кафедры і лабараторыі

[правіць | правіць зыходнік]

У склад факультэта ўваходзяць 8 кафедр, якія прадстаўляюць найважнейшыя кірункі:

  • неарганічнай хіміі (заснавана ў 1921 г., заг. кафедры — прафесар Д. В. Свірыдаў);
  • арганічнай хіміі (заснавана ў 1921 г.,заг. кафедрой — дацэнт Ю. Ю. Казыркоў);
  • фізічнай хіміі (заснавана ў 1933 годзе., заг. кафедры — прафесар У. В. Панькоў);
  • аналітычнай хіміі (заснавана ў 1934 г., заг. кафедры — прафесар Я. М. Рахманько);
  • вялікамалекулярных злучэнняў (заснавана ў 1962 г., заг. кафедры — прафесар Л. П. Круль);
  • агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі (заснавана ў 1966 г., заг. кафедры — акадэмік А. І. Лясніковіч);
  • радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогіі (заснавана ў 1968 г., заг. кафедры — прафесар А. І. Шадыро);
  • электрахіміі (заснавана ў 2010 г., заг. кафедрай — прафесар Е. А. Стральцоў);

а таксама:

  • лабараторыя неарганічнай і агульнай хіміі;
  • лабараторыя хіміка-аналітычных сістэм;
  • лабараторыя элементарганічнага сінтэза;
  • лабараторыя хіміі кандэнсаваных асяроддзяў;
  • лабараторыя радыёхіміі;
  • лабараторыя прыкладных праблем таксічнасці прадуктаў згарання;

Навучальны працэс

[правіць | правіць зыходнік]

Цяпер на хімічным факультэце навучаецца 875 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Хімічны факультэт рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасці «Хімія» па наступных напрамках:

  • навукова-вытворчая дзейнасць;
  • навукова-вытворчая дзейнасць — спецыялізацыі радыяхімія і радыцыйная хімія;
  • навукова-педагагічная дзейнасць;
  • фармацэўтычная дзейнасць;
  • абарона навакольнага асяроддзя;

На працягу першых гадоў навучання студэнты вывучаюць базавыя фундаментальныя дысцыпліны. На старэйшых курсах вядзецца навучанне ў рамках абраных спецыялізацый на базе кафедр факультэта. Адукацыйная праграма студэнтаў хімічнага факультэта ўключае фундаментальную падрыхтоўку па ўсім асноўным дысцыплінам хімічнага цыклу: «Неарганічная хімія», « Аналітычная хімія», «Арганічная хімія», «Фізічная хімія», «Вялікамалекулярныя злучэнні», «Фундаментальные праблемы хіміі», «Крысталахімія», «Тэарэтычныя асновы неарганічнай хіміі», «Хімія цвёрдага цела», «Асновы экалогіі», «Фізічныя метады даследвання», «Агульная хімічная тэхналогія», «Фізіка-хімічныя метады аналіза», "Квантавая хімія и будова малекул ", «Калойдная хімія», «Нанахімія», «Будова рэчыва», «Біяхімія», «Біянеарганічная хімія», «Агульная фармакалогія», «Фармацэўтычная хімія», « Тэхналогія лекаў», «Фармакогнозія», «Асновы стандартызацыі фармацэўтычных вытворчасцей», «Радыяхімія», «Абарона насельніцтва і аб′ектаў ад надзвычайных сітуацый: радыцыйная бяспека», «Менеджмент у хімічнай галіне», «Асновы безадыходных вытворчасцей», «Хімічная экалогія», «Геахімія», «Хімія и ўстойлівае развіццё», «Хімія навакольнага асяроддзя», «Тэхніка абароны навакольнага асяроддзя», «Экалагічныя праблемы вытворчага комплексу Рэспублікі Беларусь», «Метралогія: пробаатбор і пробападрыхтоўка ў аналізе аб′ектаў навакольнага асяроддзя», «Уводзіны ў зялёную хімію», «Ядзерная фізіка», «Хімія прыродных радыеактыўных элементаў», «Сучасныя аспекты неарганічнай хіміі», «Уводзіны ў ядзерную хімію», «Арганізацыя навуковых даследаванняў», «Ідэнтыфікацыя арганічных злучэнняў», «Біяактыўныя злучэнні жывых арганізмаў», «Асновы біялогіі і фізіялогіі чалавека», «Хімічныя рэчывы ў жыцці чалавека», «Хемаметрыка», «Тэорыя эксперыменту», «Метады даследавання цвёрдых цел», «Складаныя хімічныя раўнавагі», «Методыка выкладання хіміі», «Змест школьных дапаможнікаў па хіміі», «Методыка рашэння задач па хіміі», "Інфармацыйныя тэхналогіі ў хіміі. Акрамя таго, у рамках спецыялізацый студэнтам хімічнага факультэта выкладаецца звыш 100 спецыяльных курсаў. Неабходную базу для засваення хімічных дысцыплін ствараюць другія прыродазнаўчанавуковыя дысцыпліны, першым чынам, курсы па вышэйшай матэматыцы і фізіцы. Важным элементам падрыхтоўкі спецыялістаў-хімікаў з’яўляецца лабараторныя практыкумы, якія забяспечваюць глыбокае засваенне тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў работы хіміка-даследчыка. У цэлым, выкладчыкамі факультэта распрацавана і забяспечваецца 75 агульных і спецыяльных практыкумаў. Студэнты хімічнага факультэта маюць магчымасць навучання на ваенным факультэце БДУ.

Навуковыя даследаванні

[правіць | правіць зыходнік]

Сёння навуковыя інтарэсы выкладчыкаў і супрацоўнікаў хімічнага факультэта засяроджаны ў дзвюх асноўных абласцях: хімія новых матэрыялаў; малекулярны дызайн і даследаванне біялагічна-актыўных злучэнняў. Навуковыя даследаванні праводяцца па наступных напрамках:

  • сінтэз новых нанаструктурных, мезаструктурных, магнітных і кампазіцыйных матэрыялаў, а таксама неарганічных палімераў; сінтэтічная нанахімія;
  • сінтэз новых біялагічна-актыўных злучэнняў (лекавых сродкаў і біякарэктараў, універсальных інгібітараў свабоднарадыякальных працэсаў, сродкаў абароны раслін);
  • свабоднарадыякальная хімія прыродных злучэнняў і іх сінтэтычных аналагаў;
  • хімічнае і радыцыйна-хімічнае мадыфіцыраванне палімераў, стварэнне новых відаў поліэлектролітных гідрагелей і перспектыўных палімерна-кампазіцыйных матэрыялаў медыцынскага прызначэння;
  • распрацоўка эфектыўных метадаў арганічнага сінтэза на аснове рэакцый з удзелам напружаных карба- і гетарацыклаў;
  • стварэнне перспектыўных экстракцыйных і сарбцыйных працэсаў для падзелу і канцэнтравання хімічных злучэнняў і стварэнне на гэтай аснове новых хіміка-аналітычных сістэм; распрацоўка новых сродкаў клінічнай дыягностыкі;
  • падрыхтоўка тэрмадынамічнага абгрунтавання энерга- і рэсурсазберагальных хімічных тэхналогій;
  • прыкладны электра- і фотакаталіз, электрахімія і фотахімія квантава-памерных сістэм;
  • квантава-хімічнае даследаванне малекулярных і кластарных сістэм;
  • структурна-функцыянальнае даследаванне бялкоў, вывучэнне малекулярных механізмаў імуннага водгуку;
  • распрацоўка адзінай шматузроўневай сістэмы кантролю і актыўнага засваення хімічных ведаў, метадычнае абгрунтаванне выкладання хіміі, развіццё канцэпцый навучальна-даследчага прынцыпу.

Вядомыя выпускнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Дэканы факультэта

[правіць | правіць зыходнік]
  • Хімічны факультэт / рэдкол.: Ф. М. Капуцкі (прад.), Д. В. Свірыдаў (адк. рэд.) [и др.] — Минск: БДУ, 2011. — с. 158.