Бельтынг (тканіна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бельтынг (ад англ.: belting — прывадны пас  (руск.)) або бельтынгавая тканіна — цяжкая, вельмі шчыльная і трывалая тэхнічная тканіна  (англ.), вырабляецца ў выглядзе прывадных пасаў. Выкарыстоўваецца для канвеерных стужак  (укр.) і прагумаваных шматслойных прывадных пасаў. Ствараецца палатняным перапляценнем з кручанай баваўнянай пражы; для атрымання больш трывалых гатункаў прымяняюцца хімічныя валокны.

Гэта тыповая тканіна вытворчасці плоскіх прагумаваных шматслойных прывадных пасаў, транспарцёрных і іншых стужак. Вялікая трываласць і значнае адноснае падаўжэнне па аснове пры меншай трываласці і шчыльнасці па ўтку — характэрная асаблівасць бельтынгаў.

На трываласці і разрыўным падаўжэнні бельтынгаў, у прыватнасці маркі Б-820, вельмі значна адбіваецца змена вільгацезмяшчэння. Так, пры павелічэнні вільготнасці бельтынга ад 0 да 53,1 % трываласць яго ўзрастае ад 1,54 да 3,72 кН на 5 см шырыні ўзору, а падаўжэнне — ад 20,0 да 49,5 %.

У расійскім НДІГП  (руск.) для вытворчасці транспарцёрных стужак распрацаваны наступныя віды тканін: асноўная ўтковая капронавая і анідная, а для рамянёвай прадукцыі — высокадакладная ўтковая шнуравая тканіна. Бельтынгавая тканіна па трываласці саступае ўтковай шнуравай тканіны. Асноўная ўтковая капронавая і анідная тканіны трывалыя і шчыльныя толькі ў адным кірунку. Такія тканіны выкарыстоўваюць сумесна, што надае ім істотную трываласць і невялікае адноснае падаўжэнне.

Працэс вырабу стужак з асноўнай утковай капронавай і аніднай тканіны даволі складаны. Таму распрацаваны бельтынгавыя тканіны капронавыя, якія для зніжэння падаўжэнняў падвяргаюць дадатковай тэрмічнай апрацоўцы.

Тканіны з тэрмафіксаванага лаўсана — перспектыўны матэрыял для асабліва магутных транспарцёрных стужак. Аднак пакуль яго ўжываюць у камбінаванай тканіне, у якой аснова з лаўсана, а ўток з бавоўны. Стужкі з віскознай тканіны маюць абмежаванае ўжыванне з прычыны страты трываласці віскозы ў вільготных умовах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • В. А. Лепетов, Л. Н. Юрцев. Расчёты и конструирование резиновых изделий. 3-е изд., перераб. и доп. — Л.: Химия, 1987. — 408 с.