Тарлатан
Выгляд
Тарлатан | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Матэрыял | бавоўна[1] |
Месца стварэння | Tarare[d] |
Тарлата́н (ад фр.: tarlatane або ням.: Tarlatan) — аднатонная напаўпразрыстая, як тонкая і рэдкая кісяя[2], баваўняная тканіна палатнянага перапляцення з тканым арнаментам у клетку. З’яўляецца гатункам мусліну. Тарлатан мае, імаверна, індыйскае паходжанне, з’явіўся ў Расіі ў другой палове XIX стагоддзя. Спачатку дарагі матэрыял з прывазной бавоўны, пасля лічыўся «прасценькім», для юных дзяўчат, а не элегантных дам[3].
Шчыльнасць тарлатану аднолькавая і па аснове, і па ўтку і складае каля 32-35 нітак на цалю. Тарлатан вырабляўся з пражы 80—100. Тарлатан меў досыць рэдкую будову і на продаж моцна падкрахмальваўся. Выкарыстоўваўся для шыцця модных пышных спадніц. У 1860-х гадах з тарлатану шылі летнія крыналіны .
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Tortora P. G., Merkel R. S. Tarlatan // Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 565.
- ↑ Тарлатан // Толковый словарь живого великорусского языка : у 4 т. / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд.. — СПб. : Типография М. О. Вольфа, 1880—1882.
- ↑ Р. М. Кирсанова 1995.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беловинский Л. В. Тарлатан // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 674. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
- Глинкина Л. А. Тарлатановый // Иллюстрированный словарь забытых и трудных слов русского языка: ок. 7000 единиц: более 500 ил. / Л. А. Глинкина; худож. М. М. Салтыков. — М.: Мир энциклопедий Аванта+, 2008. — С. 312. — 432 с. — ISBN 978-5-98986-208-5.
- Кирсанова Р. М. Тарлатан // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв. / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая российская энциклопедия, 1995. — С. 270. — 383 с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.
- Тарлатан // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1960. — Т. VIII. — Стб. 662. — 630 с.