Перайсці да зместу

Пліс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пліс[1] (нідэрл.: pluis, ням.: Plisch, фр.: peluche ад лац.: pilus — «волас») — баваўняная або шарсцяная тканіна з доўгім ворсам да 6 мм, выкананая ў аксамітнай тэхніцы і падобная на плюш.

Пліс з’явіўся ў Расіі ў XVIII стагоддзі і карыстаўся вялікай папулярнасцю, хоць і саступаў аксаміту ў прэстыжы. Як правіла, пліс выпускалі аднатонным, але ў самых розных адценнях: ад глыбокага чорнага да чырвона-карычневага, шаравата-жоўтага і серабрыста-сіняватага. Найбольш вядомыя гатункі пліса — вельвецін і бівер[2]. Дваране і заможныя людзі насілі з пліса хатняе адзенне і мяккі зручны абутак. Плісавая куртка прысутнічае ў «Паненцы-сялянцы  (руск.)» А. С. Пушкіна, у І. А. Ганчарова ў «Абломаве  (руск.)» ў плісавых панталонах  (руск.) хадзіў з кута ў кут бацька Ілюшы. У купецтва і заможнага сялянства пліс карыстаўся асаблівым поспехам, яны заказвалі сабе з плісу прыбраную вопратку: кафтан, паддзёўкі  (руск.), штаны, картузы. У «Карабейніках» М. А. Някрасава дробныя гандляры  (руск.) разносяць тавары па вёсках «Паркалі ёсць у нас багатыя, ёсць міткаль, кумач і пліс». Данскія казачкі у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя насілі зімой пліскі — паліто прамога крою з пліса на ваце з падшэўкай, аздобленыя круглым каўняром, чорнымі стужкамі і карункамі на грудзях. Звычайна пліс сустракаўся ў мужчынскім гардэробе, тым не менш, пластычныя ўласцівасці тканіны прыцягнулі і жаночых майстроў. У «Мёртвыя душы  (руск.)» М. В. Гогаля адна вельмі ветлівая дама з-за нязручнасці ў назе парушыла стыль адзення і з’явілася на баль у хатніх плісавых ботах. У XIX стагоддзі з’явіўся мэблевы пліс з шарсцяным ворсам для абіўкі мэблі ў бюджэтным выкананні[3].

  1. Плис // Толковый словарь живого великорусского языка  (руск.) : у 4 т. / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд.. — СПб. : Типография М. О. Вольфа, 1880—1882.
  2. Розовая ксандрейка и драдедамовый платок 1989.
  3. Кирсанова 1995.