Ластык
Ластык | |
---|---|
Матэрыял | бавоўна[1] і гарус[d][2][1] |
Метад вырабу | твіл[1][2], satin weave[d][1] і палатно[d][2] |
Ластык[3] (англ.: lasting — «трывалы») — тонкая шчыльная баваўняная тканіна атласнага перапляцення з гладкай бліскучай правай паверхняй.
Ластык выпускаўся пераважна гладкаафарбаваным у розных каляровых адценнях і ішоў на пашыў недарагога мужчынскага летняга адзення, а таксама падшэўкі для мужчынскіх касцюмаў і паліто. У рамане «Бедныя дваране» А. А. Пацехіна фігуруе летні ластыкавы сурдут . З ластыку шылі таксама ліўрэі для слуг[4]. У параўнанні з іншымі баваўнянымі тканінамі атласнага перапляцення ластык значна шчыльнейшы за сацін, але значна танчэйшы за дэмікатон. Ластык-дубль — гатунак ластыку падвышанай вагі. Ластыкам таксама называлі эластычную тканіну з гумовай асновай і шаўковым або баваўняным утком, якая выпускалася ў стужках і выкарыстоўвалася ў штыблетах, паясах , падцяжках і падвязках[5].
Зноскі
- ↑ а б в г lasting // Textile Terms and Definitions — 7 — 1975. — P. 110.
- ↑ а б в Tortora P. G., Merkel R. S. lasting // Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 320.
- ↑ Ластик // Толковый словарь живого великорусского языка : у 4 т. / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд.. — СПб. : Типография М. О. Вольфа, 1880—1882.
- ↑ Р. М. Кирсанова 1995.
- ↑ Л. В. Беловинский 2007.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Андреева Р. П. Ластик // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 232. — ISBN 5-86617-030-2.
- Беловинский Л. В. Ластик // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 345. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
- Ластик // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1958. — Т. IV. — Стб. 1004—1005.
- Ластик // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства / под ред. А. И. Ревина. — М.: Советская энциклопедия, 1960. — Т. 1. — С. 319. — 770 с.
- Р. М. Кирсанова. Ластик // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 154. — 383 с.: ил. с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.