Перайсці да зместу

Малескін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малескін
Выява
Матэрыял бавоўна[1]
Метад вырабу варсаванне[d][1] і shearing[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Малескін

Малескін (англ.: moleskin «кратовая скурка» ад mole + skin) — тоўстая, шчыльная і трывалая баваўняная тканіна з начосам на ўнутранай паверхні і гладкім глянцавым правым бокам.

Выпрацоўваецца атласным, саржавым перапляценнем або перапляценнем «узмоцнены сацін» з прадзіва сярэдняй якасці са шчыльным гладкім насцілам з утка на адным баку. Выпускаўся пераважна гладкафарбаваным у цёмных колерах. Малескін адрозніваецца высокай зносаўстойлівасцю і заслужыў у народзе назву «чортава скура». Ён добра захоўвае цяпло, дрэнна прапускае вільгаць, выкарыстоўваецца для абароны ад канвектыўнай цеплыні і пылу. У Расійскай імперыі малескін вядомы з XIX стагоддзя і першапачаткова ішоў на пашыў цёплага хатняга адзення — халатаў і кашуль. У першай палове XX стагоддзя з малескіна шылі плашчы, рабочае, спецыяльнае і спартыўнае адзенне, у асноўным лыжныя касцюмы, якія карысталіся папулярнасцю ў падлеткаў і моладзі да канца 1950-х гадоў. Найбольш шчыльныя гатункі малескіна часам называюць «чортавай скурай».

Зноскі