Перайсці да зместу

Міткаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міткаль (ад перс. меткал) — суровая тонкая баваўняная тканіна палатнянага перапляцення  (руск.). Складаецца з даволі тоўстых нітак неадбеленай пражы, звычайна мае шараватае адценне.

Міткаль з’яўляецца паўфабрыкатам для вытворчасці розных тканін і іншых матэрыялаў. Калі міткаль адпаведным чынам апрацаваць, то з яго можна атрымаць паркаль (пры гэтым наносіцца друкаваны малюнак) і розныя бялізнавыя тканіны, такія як муслін і мадапалам. Таксама міткаль выкарыстоўваюць для вырабу дэрмаціну і цыраты.

У XIX стагоддзі міткаль таксама называлі папяровай тканінай, а таксама ненабіўным паркалем. Выкарыстоўвалі міткаль для абіўкі і для вырабу простага адзення. Міткаль быў адным з біржавых тавараў Маскоўскай біржы  (руск.).

Зноскі