Саржа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саржа
Выява
Матэрыял гарус[d][1], шоўк[1] і хімічныя валокны[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Схемы палатнянага і ўзмоцненага саржавага перапляценняў

Саржа[2] (італ.: sargia, фр.: serge; ад лац.: sericus «шаўковы») — тып пляцення тканіны, часам прастамоўная назва віду тканіны. Тканіна з саржавым пляценнем можа выпрацоўвацца з пражы любога складу, фактычна для любых мэт.

Адрозніваецца ад іншых відаў пляцення тканіны тым, што з кожнай наступнай ніткай сістэма перасячэння нітак ссоўваецца на 1, 2 або больш нітак, што надае ёй характэрны знешні выгляд «дыяганаль» (адна са штодзённых назваў). Дадзены выгляд пляцення ў сярэдзіне XIX стагоддзя ўзяў за аснову амерыканскі прадпрымальнік Леві Страус  (руск.) і распрацаваў дэнім (джынсавую тканіну)[3].

Вырабляецца баваўняная, шаўковая або штучная тканіна з дыяганальным перапляценнем нітак. Выпрацоўваецца ў асноўным гладкафарбаванай і набіўной. Выкарыстоўваецца як падкладачная, сукенкавая, тэхнічная і т. п. тканіна. Для вытворчасці спецвопраткі часцей за ўсё выкарыстоўваецца менавіта саржа 3/1, розных складаў.

Зноскі

  1. а б в Tortora P. G., Merkel R. S. Serge // Fairchild's Dictionary of TextilesFairchild Fashion Media, 1996. — P. 504.
  2. Лазука 2015, с. 153.
  3. Ткань саржа – состав и характеристики (руск.). Гид по тканям (14 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2019. Праверана 3 верасня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  • Андреева Р. П. Саржа // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 322. — ISBN 5-86617-030-2.
  • Саржа // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1959. — Т. VII. — Стб. 1026—1030.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]