Крэп-жаржэт

Крэп-жаржэт[1] (ад фр.: crêpe Georgette — «крэп „Жаржэта“» — шаўковая тканіна, тонкая, напаўпразрыстая, больш бліскучая, чым крэпдэшын. Атрымала назву ў гонар французскай мадысткі пачатку XX В. Жаржэты дэ Лаплант (Georgette de la Plante)[2].
Вырабляюць крэп-жаржэт палатняным перапляценнем , з крэпу ў аснове і ўтку, адрозніваецца калянасцю, пругкасцю, сыпкасцю. З дадзенай тканіны шыюць сукенкі, блузкі, выкарыстоўваюць для аздаблення.
Зноскі
- ↑ Лазука 2015, с. 113.
- ↑ The Oxford English Dictionary's earliest citation is 1915.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
![]() |
Крэп-жаржэт на Вікісховішчы |
---|