Шалон (тканіна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шалон — лёгкая аднатонная двухбаковая, без сподняга боку шарсцяная тканіна саржавага перапляцення. Меў тканы арнамент у выглядзе дыяганальных палос на абодвух баках. Тканіна названая па месцы першапачатковай вытворчасці Шалон-сюр-Марн у Францыі[1].

Шалон прадстаўляе сабой разнавіднасць лёгкага сукна, якая саступае яму ў носкасці. З шалону шылі пераважна летнюю мужчынскую вопратку. Моднікі насілі касцюмы з шалону яркіх тонаў, а цёмнаму шалону аддавала перавагу духавенства. У зялёным шалонавым сурдуце сустракаў Чычыкава Манілаў у «Мёртвых душах» М. В. Гогаля. У «Падмане» М. С. Ляскова згадваюцца шалонавыя мантоны. У М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў «Спадарах Галаўлёвых  (руск.)» выяўляецца шалонавая раска. Шалон выйшаў з моды і перастаў вырабляцца ў другой палове XIX стагоддзя[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]