Паплін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паплін
Выява
Метад вырабу палатно[d][1]

Паплін[2][3] (ад фр.: popeline або італ.: papalino, што значыць «папскі») — двухбаковая, аднакаляровая або ўзорыстая шаўковая тканіна, утвораная спалучэннем тонкай шчыльнай асновы з больш грубым і рэдкім папярочным утком, якія ўтвараюць дробны рубчыкі[4]. Шчыльнасць асновы ў 1,5-2 разы вышэй, чым па ўтку. Сваю «папскую» назву тканіна атрымала таму, што першапачаткова выпрацоўвалася ў вядомай рэзідэнцыі Рымскага Папы ў французскім Авіньёне (1309—1411)[4].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова тканіна была пераважна шаўковай. Сучасны паплін, як правіла, выпрацоўваецца з бавоўны або хімічных валокнаў, радзей — з натуральнага шоўку па аснове ваўнянага ўтка. Выпускаецца як адбеленым, так і афарбаваным. Па спосабе афарбоўвання паплін дзеляць на адбелены, стракататканы, надрукаваны і гладкафарбаваны. Традыцыйна з яго вырабляюць жаночыя сукенкі, мужчынскія кашулі, абрусы, ручнікі і іншыя вырабы. Але часцей за ўсё можна сустрэцца з пасцельнай бялізнай з папліну. Яна, як правіла, вырабляецца з чыстай бавоўны.

Паплінавая пасцельная бялізна мае шэраг добрых якасцяў: яна добра захоўвае форму і колер, мае прыемную навобмацак паверхню, добра ўтрымлівае цяпло і ўбірае вільгаць, амаль не камечыцца. Акрамя гэтага, камплекты пасцельнай бялізны з папліну не патрабуюць спецыяльнага догляду: іх можна сціраць у пральнай машыне пры тэмпературы да +60 ˚С і прасаваць пры тэмпературы да +110 ˚С. Таксама такая пасцельная бялізна, пры ўсіх сваіх высокіх эксплуатацыйных якасцях, каштуе адносна нядорага.

Акрамя звычайнай тканіны з папліну, для пасцельнай бялізны часта выкарыстоўваецца тканіна з эфектам 3D. Эфект 3D дасягаецца за кошт адмысловага дыяганальнага перапляцення нітак матэрыялу, якія ўтвараюць тканіну.

Тканіна характарызуецца як мяккая навобмацак, у параўнанні з оксфардам — больш гладкая па тэкстуры і прыкладна адпаведная ёй па шчыльнасці. Шырока выкарыстоўваецца для пашыву мужчынскіх кашуль[5].

Зноскі

  1. Tortora P. G., Merkel R. S. poplin // Fairchild's Dictionary of TextilesFairchild Fashion Media, 1996. — P. 440–441.
  2. Лазука 2015, с. 137.
  3. Поплин // Толковый словарь живого великорусского языка  (руск.) / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд.. — СПб.: Типография М. О. Вольфа, 1880—1882.
  4. а б Власов В. Г. Иллюстрированный художественный словарь. — СПб.: Икар, 1993. — С. 173.
  5. Polovinkin Sergey, Centeno Antonio, Real Style Real Men. Виды тканей мужских рубашек (сорочек) (28 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013. Праверана 5 сакавіка 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Поплин // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.