Шэніл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тканіна шэніл

Шэніл — жакардавая тканіна са складаным малюнкам пляцення. У структуры мае адну або некалькі шэнілавых нітак з варсінкамі[1]. Назва «шэніл» мае французскае паходжанне, у перакладзе азначае «вусень» (ад фр.: chenille)[2]. Назва дадзена па складзе нітак, асновай якіх з’яўляюцца начасаныя, пухнатыя валокны.

Тэхналогію атрымання пражы стварылі некалькі стагоддзяў таму ў ЗША, і на працягу доўгага часу яна лічылася эксклюзівам.

Склад абівальнай тканіны[правіць | правіць зыходнік]

Ніткі
  • Бавоўна
  • Віскозная тканіна
  • Сінтэтычны шэніл

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Тканіна шэніл шчыльнага крою выкарыстоўваецца для абіўкі мэблі: крэслаў, канапаў і іншай мяккай мэблі  (руск.). Больш лёгкі крой выкарыстоўваюць для фіранак, абіўкі сцен і іншага.

Годнасці тканіны[правіць | правіць зыходнік]

Шэнілавая тканіна выдатна паглынае шум і святло, таму часцей за ўсё выкарыстоўваецца для фіранак або штор. Яна з’яўляецца мяккай, эластычнай, і не мяняе свайго першапачатковага выгляду пасля мыцця або чысткі. Мае розныя расфарбоўкі, арнаменты і ўзоры, што дазваляе рэалізоўваць любыя фантазіі. Дзякуючы ўласцівасцям нітак тканіна зносаўстойлівая і даўгавечная. Экалагічная, паколькі ў складзе прысутнічае шмат бавоўны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]