Крэш (тканіна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Крэш, Крынкл (англ.: crush, crinkle) — жатая тканіна. Яе асаблівасць — даўгавечныя зморшчыны, маршчыны і заломы, якія ствараюцца на тканіне дзякуючы працягламу ўздзеянню прэса. Для вырабу крэш-тканіны выкарыстоўваюць тонкія або сінтэтычныя матэрыялы, паколькі менавіта на такіх тканінах заломы трымаюцца доўга і не распростваюцца.

Крэш-тканіны зручныя ў выкарыстанні — яны лёгка мыюцца і не патрабуюць прасавання. Аднак, каб захаваць пакамячанасць у патрэбным выглядзе, пасля мыцця неабходна скручваць тканіну. Лепш за ўсё захоўваць рэчы з такой тканіны ў скручаным, а затым звязаным у вузел выглядзе.

Зноскі