Гарадскі пасёлак Воранава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Воранава
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
6,3 тыс. чалавек (2014)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1594
Паштовы індэкс
231391
Аўтамабільны код
4
Гарадскі пасёлак Воранава (Беларусь)
Гарадскі пасёлак Воранава
Гарадскі пасёлак Воранава (Гродзенская вобласць)
Гарадскі пасёлак Воранава

Во́ранава (афіц. транс.: Voranava) — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Воранаўскага раёна. У 133 км ад Гродна, 1 км ад чыгуначнай станцыі на лініі ЛідаВільнюс, на аўтадарозе Ліда—Вільнюс. Насельніцтва 6,3 тыс. чал. (2014).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 16 ст. у ВКЛ. Даўняя назва Балотна (Блотна, Балотнае) ад ракі Балатнянка (цяпер ручай), прыватная ўласнасць у Віленскім ваяв. ВКЛ. У больш позніх польскіх і рускіх крыніцах згадваецца як Werenów, Воронов. У 16—18 ст. належала Гаштольдам, Сцыпіёнам, Зарэцкім.

Паміж 1501—39 гг. канцлер ВКЛ Альбрэхт Гаштольд фундаваў тут касцёл. У 1536 г. маёнтак Балотна, уласнасць драгіцкага намесніка Я. Давойны, потым полацкага ваяводы С. Давойны, цэнтр каталіцкай парафіі. Касцёл меў 5 сял. дымоў. У 1591 г. згадваецца як мястэчка Блотнае, уласнасць Гаштольдаў у Лідскім павеце Віленскага ваяв.

На карце Т. Макоўскага (1613) адзначана як мястэчка. У 17 ст. дзейнічаў кляштар каталіцкага ордэна піяраў; у 1690 г. ў мястэчку 61 двор, карчма, касцёл; у 1694 г. 24 сялянския двары, бровар, пякарня.

На пач. 18 ст. ўласнасць мсціслаўскага ваяводы Аляксандра Яна Масевіча, які заснаваў тут новы касцёл Святога Тадэвуша (1705). У 1720-х г. мястэчка перайшло ва ўласнасць Сцыпіёнаў, найперш лідскага старосты Яна Сцыпіёна дэль Кампа; цэнтр староства. Мяркуецца, што сучасная назва пайшла ад імя жонкі сына Сцыпіёна — Вярэны (Верэнова, Воранава). У 1735 г. кашталян смаленскі і староста лідскі Ян Сцыпіён заснаваў тут пры кляштары школу і калегіум піяраў на ўзор езуіцкіх вучылішчаў, дзе выкладалі матэматыку, рыторыку, філасофію, дзейнічала да 1755 г. (пераведеныя ў Ліду). 3 1738 г. Воранава — цэнтр парафіяльнай акругі Радунскага каталіцкага дэканата. 3 1742 г. ўласнасць віленскага біскупа, з 1758 г. стольніка ВКЛ С. Быкоўскага. У 1767 г. ў мястэчку 44 дамы (22 яўрэі). Мяшчане мелі надзелы ад 0,25 да 0,5 га; 2 млыны, каля 300 жыхароў. У 1769 г. ўласнасць Дамініка Александровіча, 60 дамоў. Сяляне адбывалі паншчыну па 3 дні на тыдзень, плацілі чынш па 30 злотых, давалі дзякла.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Віленскай губернях. У 1846 г. пацверджаны статус мястэчка; у 1865 г. ў Беняконскай вол. Лідскага павета, уласнасць Зарэцкіх, 42 двары, 468 жыхароў, у т.л. 333 яўрэі, 117 католікаў; парафіяльны касцёл, сінагога, яўрэйскі малітоўны дом, 2 гарбарні, вадзяны млын, 2 скурзаводы, 12 крам, 4 кірмашы на год, штотыднёвыя таржкі. 3 1849 г. паштовая станцыя, 29 камплектных і 9 дадатковых коней. Мястэчка славілася выпечкай пернікаў, абаранкаў і інш. Непадалёк аднайменны фальварак, 125 жыхароў (100 католікаў), бровар, касцёл у імя збавіцеля. У 1884 г. з увядзеннем чыгуначнага ўчастка Вільня—Ліда ў Воранаве — чыгуначная станцыя. У 1886 г. 1,1 тыс. жыхароў, мяшчанскае праўленне. У 1897 г. 1574 жыхары, паштовае аддзяленне, урачэбны прыёмны пакой, мануфактурная і 24 малочныя лаўкі, 5 кузняў, 7 корчмаў, штотыднёвы кірмаш; у фальварку 2 двары, 87 жыхароў. Паводле перапісу ў пач. 20 ст. ў мястэчку 500 жыхароў, школа; у фальварку 7 жыхароў, 1076 дзес. зямлі, на хутары 36 жыхароў, 103 дзес. зямлі.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 да 5.1.1919 г. акупіраваны германскімі, з красавіка 1919 г. да ліпеня 1920 г. і з верасня 1920 г. — польскімі войскамі. 3 1.1.1919 г. ў БССР. 3 сакавіка 1921 г. ў складзе Польшчы, у Беняконскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяв., у мястэчку 161 двор, 1232 жыхары (1203 палякі, 6 беларусаў); у фальварку 8 двароў, 94 жыхары (палякі); на чыгуначным прыпынку 7 двароў, у 1921 г. 49 жыхароў.

19.9.1939 г. заняты войскамі Чырвонай Арміі і ўвайшоў ў склад БССР. 3 15.1.1940 г. цэнтр Воранаўскага раёна Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 г. гарадскі пасёлак, 1850 жыхароў, райбальніца, радзільны дом, райамбулаторыя, дзіцячы сад, Дом культуры, электрастанцыя (75 кВт), хлебапякарня, МТС, 2 школы (у т.л. няпоўная сярэдняя школа), 2 лесапільныя заводы, 3 вадзяныя і 2 паравыя млыны.

23.6.1941 г. акупіравана нацыстамі. 14.11.1941 г. каля чыгуначнага паўстанка яны расстралялі 268 чал., у т.л. 16 прафесароў з г. Вільнюс. 11.5.1942 г. каля шашы на Ліду загубілі больш за 1290 чал.; усяго больш за 2,6 тыс. жыхароў пасёлка і Вільнюса. Вызвалены 11.7.1944 г. войскамі 3-га Беларускага фронта ў ходзе Вільнюскай аперацыі. 3 20.9.1944 г. ў Гродзенскай вобл.

У 1970 г. 3,6 тыс. жыхароў; хлебакамбінат, малочны завод, камбінат бытавога абслугоўвання, райаб'яднанне «Сельгастэхніка», ПТВ механізацыі сельскай гаспадаркі, сярэдняя, музычная і спартыўная школы, школа-інтэрнат, 2 дашкольныя ўстановы, Дом піянераў, Дом культуры, кінатэатр, бальніца, 2 бібліятэкі і інш.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

2006 — 6,5 тыс.
2009 — 6,4 тыс.
2014 — 6,3 тыс.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Гасцініца «Воранава».

Дзейнічае мытны пост.

Адукацыя і культура[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць музеі: з 1986 г. пры Воранаўскай дапаможнай школе-інтэрнаце краязнаўча-этнаграфічны музей; з 2004 г. пры сярэдняй школе музей гісторыі г.п. Воранава, пры ПТВ №190 музей «Вытокі». Дзейнічаюць пры Доме кулыуры з 1981 г. народны ансамбль народнай музыкі і песні «Лявоны», з 1995 г. народны вакальны ансамбль «Каляровыя сны», з 1996 г. народны духавы аркестр. Цэнтр пазашкольнай работы.

Рэкрэацыйная сфера[правіць | правіць зыходнік]

Зона адпачынку — парк у цэнтры пасёлка і вадасховішча на р. Жыжма.

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
  • Магілы ахвяр фашызма (1834 і 800 жыхароў)
  • Мемарыяльная дошка супрацоўнікам міліцыі, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну і ў барацьбе з польскім антысавецкім падполлем
  • Касцёл Святых Апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У. Андрыевіч і інш. — Мн.: БелЭн, 2015. — 656 с. ISBN 978-985-11-0839-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

герб Адміністрацыйны падзел Гродзенскай вобласці сцяг

Горад Гродна
РаёныАстравецкіАшмянскіБераставіцкіВаўкавыскіВоранаўскіГродзенскіДзятлаўскіЗэльвенскіІўеўскіКарэліцкіЛідскіМастоўскіНавагрудскіСвіслацкіСлонімскіСмаргонскіШчучынскі