Драгічын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:48, 1 снежня 2015, аўтар CzechoBot (размовы | уклад) (testing, replaced: = }} → = |OpenStreetMap = 242978900 }} using AWB)
Горад
Драгічын
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
  • 11 км²
Вышыня цэнтра
151 м
Насельніцтва
14 651 чалавек (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1644
Паштовы індэкс
225830
Аўтамабільны код
1
СААТА
1220501000
Драгічын на карце Беларусі ±
Драгічын (Беларусь)
Драгічын
Драгічын (Брэсцкая вобласць)
Драгічын

Драгі́чын[1] (трансліт.: Drahičyn, руск.: Дрогичин) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Драгічынскага раёна, на аўтамагістралі БрэстПінск. У 110 км да ўсходу ад Брэста, 7 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын на лініі Брэст—Гомель. Насельніцтва 15 тыс. чал. (2006).

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра сяло Давячоравічы (першая назва сучаснага Драгічына) змяшчаецца ў Літоўскай Метрыцы і датуецца 1452 годам. Мясцоваць уваходзілаў склад Пінскага староства і знаходзілася ў валоданні вялікай княгіні Боны Сфорцы. Праз Давячоравічы праходзіла дарога з Брэста на Валынь. У 14501460-я князь пінскі Юрый Сямёнавіч перадаў сваёй граматай частку даніны з сяла на карысць царквы ў Дружылавічах, на якую мусіла выдаткоўвацца 2 вядры мёду.

У 1552 згадваецца Давячораўскае войтаўства. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У пачатку XVII ст. Давячоравічамі валодаў Леў Сапега, які ў 1619 перадаў сяло Нявельскім. Апошнія ў 1623 заснавалі царкву Прычыстай Багародзіцы і атрымалі для паселішча статус мястэчка. Пад 1655 яно ўпершыню згадваецца як Драгічын (у далейшым сустракаецца і форма Дарагічын[2]).

У другой палове XVII ст. згадваецца Давячоравічаўскі маёнтак, які ў апошняй чвэрці XVIII ст. называўся графствам. У 1749 пінскі маршалак М. Ажэшка заснаваў у мястэчку францысканскі кляштар. У 17781779 тут было 68 дамоў, а само паселішча звалася горадм[2]. У другой палове XVIII ст. існавала ратуша.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Драгічын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце. Статус паселішча панізілі да мястэчка. Станам на 1849 тут было 98 будынкаў. Да 1886 года каля Драгічына збудавалі чыгуначную станцыю. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 280 дамоў (з іх 140 жылыя), царкоўнапрыходская школа, 2 народныя вучылішча, лячэбніца. Напярэдадні Першай сусветнай вайны працавалі фабрыка саламяных капелюшоў, 2 маслабойні, завод ачысткі крэйды, млыны.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Драгічын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету Палескага ваяводства. У гэты час тут было 246 будынкаў.

У 1939 Драгічын увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу і стаў цэнтрам раёну. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 10 лістапада 1967 Драгічын атрымаў статус горада.

Экалогія

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС Драгічын апынуўся ў спісе небяспечных раёнаў з павялічаным радыеактыўным фонам. Сёння пляма радыеактыўнага забруджання цягнецца Драгічынскім раёнам трыма кроплямі з поўдня на поўнач. Пачынаецца яна з 5—7 кіламетровай палосы ў Радаставе, звужаецца каля Дняпроўска-Бужанскага канала, зноў пашыраецца каля Палескай чыгункі і потым клінам ідзе ў Белаазёрска-Бярозаўскім кірунку[3]. Усё гэта зямля, забруджаная цэзіем-137.

Насельніцтва

Адукацыя

У Драгічыне працуюць гімназія, 2 сярэднія, музычная, дзіцяга-юнацкая спартыўная школы, 6 дашкольных устаноў.

Медыцына

Медыцынскія паслугі надаюць бальніца і паліклініка.

Культура

Дзейнічаюць кінатэатр, дом культуры, дом творчасці дзяцей і юнацтва, 2 бібліятэкі, цэнтр моладзі «Спатканне».

Мас-медыя

Выдаецца раённая газета «Драгічынскі веснік».

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.

  • ААТ «Драгічынскі трактарарамонтны завод»
  • ААТ «Драгічынскі камбікормавы завод»
  • УВП «Прэмікс» ААТ «Драгічынскі камбікормавы завод»
  • РУП «Экзон»
  • РУВП «Экзон-Глюкоза»
  • Філіял «Каапнарыхтпрам» Драгічынскага раённага спажывецкага таварыства.
  • КУП НП «Драгічынскі камбінат побытавага абслугоўвання»

Турыстычная інфармацыя

Спыніцца можна ў гарадскай гасцініцы[11].

Славутасці

Стрэчанская царква
Бескурганны могільнік перыяду ранняга жалезнага веку

Страчаная спадчына

  • Капліца могілкавая
  • Кляштар францысканцаў (1749)

Вядомыя асобы

Непадалёк ад Драгічына, у маёнтку Людвінова, некалькі гадоў жыла пісьменніца Эліза Ажэшка.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. а б в Валерый Грынявецкі. Давячоравічы //Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 568.
  3. Брестская область: Обзор радиационно-гигиенической и социально- экономической ситуации. — Гомель, 2005. [1]
  4. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  5. Drohiczyn (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 150.
  6. Драгічын // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  7. Дрогичин // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  8. Драгічын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 274.
  9. Перепись населения — 2009. Брестская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. Дрогичин // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Літаратура

Спасылкі