Грыгорый I (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Грыгорый I, Папа Рымскі)
Перайсці да: рух, знайсці
Грыгорый I
лац.: Gregorius PP. I
Партрэт
Род дзейнасці:

дыпламат, ксёндз

Дата нараджэння:

каля 540[1]

Месца нараджэння:

Рым, Каралеўства остготаў[2]

Дата смерці:

12 сакавіка 604[3]

Месца смерці:

Рым, Візантыя[2]

Месца пахавання:

Сабор Святога Пятра

Маці:

Saint Silvia[d]

Жонка:
Commons-logo.svg Грыгорый I на Вікісховішчы
Грыгорый I дыктуе тэксты грыгарыянскіх спеваў. З Антыфанарыя Харткера з Санкт-Галена (Cod. Sang. 390, p. 13), каля 1000

Грыгорый I Вялікі, ці Грыгорый Дваяслоў (~540, Рым — 12 сакавіка 604, Рым) — царкоўны пісьменнік, папа рымскі (590-604), прылічаны да святых. Вялікі рэфарматар каталіцкай Царквы. Рэфармаваў літургію, увёў грыгарыянскі харал[4].

Паходзіў з сям'і патрыцыя. Будучы рымскім прэтарам, пакінуў пасаду, сваё багацце аддаў на заснаванне 7 манастыроў і сам стаў манахам. Пасля смерці папы Пелагія II быў абраны на папскі сталец. Будучы папай, пашыраў сферы ўплываў рымскай царквы, дзеля чаго пасылаў сваіх месіянераў у Брытанію да англасаксаў, у Іспанію да вестготаў, умешваўся ў царкоўныя справы Францыі і Афрыкі, заяўляў аб сваім выключным праве выступаць вярхоўнай апеляцыйнай інстанцыяй для ўсёй каталіцкай царквы. 3 яго дзейнасцю ўзмацняюцца прэтэнзіі рымскіх пап на сусветнае духоўнае панаванне. Рэфармаваў царкоўнае песнапенне і пакінуў пасля сябе шэраг твораў багаслоўскага і рэлігійна-маральнага зместу, у тым ліку «Пастырскае правіла(англ.) бел.», якое на працягу многіх гадоў было сапраўды кодэксам для духавенства. Разам з тым ён варожа ставіўся да свецкай адукацыі, знішчаў многія антычныя літаратурныя помнікі. Вёў змаганне з канстанцінопальскім патрыярхам за першынство ў хрысціянскай царкве. За свае ўчынкі быў прылічаны хрысціянскай царквой да ліку святых. Яго творы ў свой час былі надзвычай пашыраны ў краінах Еўропы, былі таксама вядомы і на Русі. У сваёй «Прадмове… ва ўсю Біблію» Ф. Скарына называе Грыгорыя Вялікага «учителем вселенским».[5]

У 594 пагадзіўся выплачваць лангабардам штогадовую даніну.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.156. ISBN 5-343-00151-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]