Бітва за Дакто
Бітва за Дакто | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна ў В’етнаме | |||
Дата | 3 лістапада — 23 лістапада 1967[1] | ||
Месца | Дакто | ||
Вынік | перамога ЗША і Паўднёвага В’етнама | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бітва за Дакто (англ.: Battle of Dak To, в’етн.: Trận Đắk Tô) — агульная назва серыі баёў паміж падраздзяленнямі ўзброеных сіл ЗША і Паўднёвага В’етнама з аднаго боку, і Паўночнага В’етнама — з другога, якія адбыліся ў лістападзе 1967 года на Цэнтральным пласкагор’і Паўднёвага В’етнама.
Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]Населены пункт Дакто (в’етн.: Đắk Tô) размяшчаўся ў цяжкапраходнай і маланаселенай мясцовасці недалёка ад в’етнама-лаоскай мяжы. Восенню 1967 года тут дзейнічала 1-я дывізія Арміі Паўночнага В’етнама. Наступленне было адной з аперацый у серыі так званых «пагранічных бітваў», закліканых адцягнуць амерыканскія падраздзяленні і ўвагу камандзіраў ЗША ад густанаселеных раёнаў краіны, якія былі мэтай будучага Тэцкага наступлення.
Ход
[правіць | правіць зыходнік]3 лістапада адбылося першае сутыкненне. У рамках аперацыі «Макартур» (MacArthur) каля Дакто была задзейнічана брыгада 4-й пяхотнай дывізіі ЗША, амаль уся 173-я паветрана-дэсантная брыгада, а таксама падраздзяленні паўднёвав’етнамскай арміі. Першыя два тыдні бітва характарызавалася серыяй кароткіх і разлютаваных баёў за кантроль над вышынямі ў асноўным паўднёвей і на паўднёвы захад ад Дакто. Своечасовая перакідка амерыканскіх падмацаванняў адыграла сваю ролю — паўночнав’етнамскія падраздзяленні пачалі адыход у Лаос, дзе маглі перагрупавацца і атрымаць папаўненні[4]. Адыход прыкрываў 174-ы полк, які заняў пазіцыі на вышыні 875 ля самай мяжы.
Штурм вышыні 875 амерыканскімі войскамі стаў самым кровапралітным эпізодам усёй бітвы. Батальён 173-й брыгады, які пачаў штурм 19 лістапада, панёс найцяжэйшыя страты. Пасля прыбыцця яшчэ аднаго батальёна, 23 лістапада вышыня была ўзята. Узяцце вышыні 875 лічыцца канцом бітвы за Дакто.
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Камандуючы войскамі ЗША і саюзнікаў у В’етнаме генерал Уільям Уэстморленд абвясціў пра перамогу ў бітве, хоць зыход баявых дзеянняў быў неадназначны. У гісторыі вайны ў В’етнаме бітва пры Дакто засталася менш прыкметнай, чым шмат у чым падобная бітва ў даліне Я-Дранг у лістападзе 1965 года, аднак па маштабнасці і лютасці пераўзыходзіла яе[5]. Паводле заходніх ацэнак, страты ЗША склалі 361 забітымі, Паўднёвага В’етнама 73 забітымі. Страты Паўночнага В’етнама склалі ад 1000 да 1664 забітымі.
Зноскі
- ↑ Scott, Leonard B. The Battle of Hill 875, Dak To, Vietnam 1967(недаступная спасылка). Army War College (1988). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2018. Праверана 1 студзеня 2021.
- ↑ Smedberg, M (2008). Vietnamkrigen: 1880–1980. Historiska Media. p. 211.
- ↑ Archived copy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2018. Праверана 1 студзеня 2021.
- ↑ Па палітычных прычынах войскам ЗША было забаронена пераследваць праціўніка на тэрыторыі Камбоджы і Лаоса.
- ↑ Па ацэнцы генерала Уэстморленд.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дэвидсон Ф. Б. Война во Вьетнаме (1946—1975) = Vietnam at War: The History 1946-1975. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — С. 816.