Гісторыя Латвіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гісторыя Латвіі

Назва Латвіі

Старажытная гісторыя Латвіі

Кундская культура · Нарвская культура · Культура ямочна-грабеністай керамікі · Фіна-ўгорскія народы · Культура баявых сякер · Балты

Сярэднявечча

Лівы · Латгалы · Селы · Земгалы · Куршы · Венды · Герсіцкае княства · Кукейноскае княства · Лівонскі крыжовы паход · Ордэн мечнікаў · Лівонскі ордэн · Рыжскае архібіскупства · Курляндскае біскупства · Ганза · Тэра Марыяна · Лівонская вайна · Лівонскае каралеўства · Задвінскае герцагства · Курляндыя і Семігалія · Калоніі Курляндыі

Новы час

Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600-1629) · Шведская Лівонія · Паўночная вайна, 1655—1660 · Лівонскае ваяводства · Паўночная вайна · Ліфляндская губерня · Курляндская губерня · Младалатышы · Лясныя браты (1905—1906) · Першая сусветная вайна · Латышскія стралкі

Найноўшы час

Барацьба за незалежнасць Латвіі · Балтыйскае герцагства · Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка · Мірны дагавор з Расіяй · Пераварот 15 мая 1934 года · Дагавор аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам · Увод савецкіх войскаў · Далучэнне да СССР · Другая сусветная вайна · Латышскі добраахвотніцкі легіён СС · Рэйхскамісарыят Остланд · Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка · Лясныя браты (1940—1957) ·

Сучасныя гады

Аднаўленне незалежнасці (1990—1991) · Народны фронт Латвіі · Балтыйскі шлях · Сучасная Латвія · Палітычныя партыі Латвіі · Уваходжанне ў Еўрапейскі саюз (2004) · Эканамічны крызіс у Латвіі (2008—2010)

Партал «Латвія»

Старажытнасць[правіць | правіць зыходнік]

З 9 стагоддзя латышы засялілі тэрыторыю сённяшняе Латвіі. Краіна падзялялася на некалькі дробных княстваў, і з-за іх слабасці была аб’ектам інтарэсаў Полацка, Швецыі, Польшчы і Святое Рымскай імперыі.

Хрысціянізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя сучаснай Латвіі ажно да 12 стагоддзя была адной з апошніх паганскіх зямель Еўропы. Ганзэйскі горад Любек у 1158 годзе заснаваў сваю гандлёвую калонію ў вусці Дзвіны, а ў 1185 г. адбылася першая спроба хрышчэння латышоў місіянерамі з Брэмена. У 1201 г. Біскуп Альберт фон Буксгеўдэн заснаваў у Рызе Ордэн мечаносцаў (лац. Fratres militiae Christi de Livonia) для заваёвы гвалтоўнай хрысціянізацыі Прыбалтыкі.

Пасля заняцця значнае часткі Латвіі, бітвамі пры Трэйдэне 1211 і Феліне (1217) завяршыўся захоп таксама і Эстоніі. Былымі княствамі пачалі кіраваць нямецкія паны. Створанае абразаванне пачало называцца Лівоніяй. Да канцу 14 стагоддзя Лівонія заняла тэрыторыі сённяшніх Латвіі і Эстоніі. Назва «Латвія» (па-латышску — Latvija, у лаціне — Lettia, Lettonia) з’яўляецца ў Сярэднявеччы толькі часам і амаль цалкам знікае ў 15 стагоддзі, выцесненае назвай «Лівонія». Пачынаючы з 16 стагоддзя, пасля падзення Лівонскага Ордэна, назва «Латвія» зноў пачынае зрэдчас ужывацца. У 19 стагоддзі назва з’яўляецца ў літаратуры падчас нацыянальнага адраджэння латышоў, з 1918 года яна стала афіцыйнай назвай краіны.

Лівонскі Ордэн[правіць | правіць зыходнік]

Сталіца Латвіі Ры́га.

Параза Ордэну Мечаносцаў у 1237 ў бітве з жамойцкімі плямёнамі прывяла да таго, што Лівонія перайшла да Тэўтонскага ордэна, хаця некаторыя землі засталіся ў руках Рыжскага Біскупа альбо гораду Рыгі. Пасля падпарадкавання плямёнаў ліваў, куршаў і Земгалаў Тэўтонскаму ордэну, у Лівонію пацягнуліся нямецкія перасяленцы. Немцы ўтварылі пануючую ў Латвіі вярхушку, гарадское насельніцтва, інтэлігенцыю.

Ганзэйскі саюз[правіць | правіць зыходнік]

У Сярэднявеччы лівонскія гарады (Рыга і іншыя) былі членамі Ганзэйскага гандлёвага саюза і мелі актыўныя эканамічныя стасункі з гарадамі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, ад Даніі да Вялікага Ноўгарада.

Рэфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

У выніку Рэфармацыі крыжацкая дзяржава стала герцагствам; Лівонія пры гэтым прыняла Лютэранства. Пасля вайны супраць Вялікага Княства Літоўскага Лівонія, паводле дагавора, падпісанага ў Вільні 28 лістапада 1561 г., дзялілася на некалькі частак: Эстонія адыходзіла да Швецыі, некаторыя дробныя землі адыходзілі да Даніі і Польскай кароны; Курляндыя засталася на чале з апошнім магістрам Лівонскага Ордэна Готхардам Кетлерам як герцагства пад польскім пратэктаратам, а астатняя частка была далучана да Рэчы Паспалітай. Пасля нядоўгай незалежнасці Рыга таксама адышла да Рэчы Паспалітай, таксама як і некаторыя былыя дацкія ўладанні.

Швецыя і Рэч Паспалітая[правіць | правіць зыходнік]

У 1629 годзе Швецыя захапіла Лівонію, а Курляндыя засталася незалежным Герцагствам пад пратэктаратам Рэчы Паспалітай. Латгалія з цэнтрам у Дзвінску засталася часткай Рэчы Паспалітай.

Вялікая Паўночная вайна (1700—1721) прынясла Латвіі новую перамену ўладароў. Праз Ніштацкі мір Лівонія і Эстонія сталі часткай Расійскай Імперыі, а пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 да Расіі адышлі і Курляндыя з Латгаліяй. Землі Латвіі і Эстоніі ўтварылі Остзэйскія губерні Расіі, якія атрымалі шэраг прывілеяў у параўнанні з астатнімі губернямі: там панавалі нямецкія паны і пратэстанцтва; было мацней выражанае гарадское самакіраванне.

Рух за незалежнасць[правіць | правіць зыходнік]

Уздым нацыянальнай свядомасці прыгнятаных рускімі латышоў прывёў да стварэнню незалежніцкіх рухаў. У 1917 г. землі Балтыі былі рэстрытурызаваны: Лівонія сгубіла сваю эстонскую частку на карысць Эстоніі, але атрымала ўзамен Курляндыю на поўдні. 1213 сакавіка 1917 Паўднёва-Відземскі з’езд у Вальмар прызнаў неабходным стварэнне цэласнай адміністрацыйнай адзінкі пад назвай «Латвія», якой належыць надаць статус аўтаноміі на чале з сеймам, надзеленым заканадаўчымі правамі па пытаннях мясцовага жыцця. Аўтаномная Латвія павінна была аб’яднаць усе населеныя латышамі землі ў складзе Курляндскай губерні, 4 паветаў Ліфляндскай і 3 паветаў (Рэжыцкага, Люцынскага і Дзвінскага) Віцебскай губерняў[1]. Праз некаторы час, у ліпені 1917, палітычнай аўтаноміі для Латвіі запатрабаваў Рыжскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў[2]. Пасля нямецкай акупацыі пад канец Першай Сусветнай вайны Усенародная Рада Латвіі абвясціла незалежнасць краіны (18 лістапада 1918 г.). Хаця сярод бальшавікоў было багата латышоў, Чырвоная Армія не здолела ўзяць пад кантроль падтрыманую Эстоніяй і остзэйскімі немцамі Латвію. Пасля паражэння путчу остзэйскіх немцаў уладу ўзяў латышскі ўрад, які па мірнага дагавора, падпісанай у Рызе 11 жніўня 1920 г. была прызнана і Савецкай Расіяй. У той жа самай дамове перадугледжвалася перадача Латвіі Латгаліі. У той час Латвія праводзіла талерантную да этнічных меншасцей палітыку і перажывала эканамічны і культурны ўздым.

У 1920-я гады на латвійскай палітычнай сцэне асноўнае месца займалі Латвійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (ЛСДРП), Латвійскі сялянскі саюз (ЛСС), ў шэрагах якіх працавалі людзі, якіх трэба лічыць бацькамі латвійскай дзяржаўнасці.

Перыяд 1934—1945[правіць | правіць зыходнік]

У 1934 годзе ў Латвіі адбыўся дзяржаўны пераварот, пасля якога краіна трапіла пад уладу дыктатара Карліса Улманіса.

Да пачатку Другой сусветнай вайны Латвія была пад уціскам Германіі і Савецкага Саюза. Згодна з дадатковым пратаколам Пакта Молатава-Рыбентропа, Латвія трапляла ў сферу ўплыву Савецкага Саюза. 5 кастрычніка 1939 г. СССР прымушае Латвію дазволіць увод савецкіх войскаў на сваю тэрыторыю. 31 кастрычніка 1939 г. Германія заключыла з Латвіяй дагавор аб перасяленні 48 600 латышскіх немцаў у Германію, якое завершылася 15 снежня 1939.

17 чэрвеня 1940 года савецкія войскі ўвайшлі ў Латвію. 100 000 латышоў былі рэпрэсаваны і дэпартаваны ў Сібір. Новы прасавецкі ўрад заявіў аб далучэнні Латвіі да СССР, што не было прызнана на міжнародным узроўні і інтэрпрэтавалася як анексія ажно да развалу Савецкага Саюза.

З 1941 па 1945 гг., падчас Другой сусветнай вайны, нямецкі вермахт акупаваў Латвію, якая стала Генеральнай акругай Латвіяй у складзе Рэйхскамісарыята Остланд. Пачаліся акцыі знішчэння нямецкімі акупантамі яўрэяў, пры падтрымцы дабравольнікаў з латышоў (у прыватнасці, Латышскага легіёна СС), што прывяло да амаль поўнага знішчэння яўрэйскай абшчыны Латвіі. Рэшткі нямецкае мяншыні, якая традыцыйна была важным інтэлектуальным рэсурсам краіны, былі інтэрніяваны ў Германію. Латышскія добраахвотнікі, пазней таксама гвалтоўна рэкрутаваныя, ваявалі на баку немцаў з Чырвонай арміяй. Увосень 1944 г. краіна была зноў занята савецкім войскам. За гэтым паследвала новая хваля дэпартацый латышоў углыб СССР. Да 1952 г. было забіта і рэпрэсавана да 120 000 латышоў, перш за ўсё з вышэйшага і сярэдняга класаў. Дзясяткі тысяч уцекачоў з Латвіі беглі на Захад, перш за ўсё ў Германію, Швецыю, а адтуль — у ЗША і Аўстралію. У гэтых краінах стварыліся розныя эмігранцкія абшчыны.

Латвійская ССР[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны была ўтворана Латвійская ССР. Латвія развівалася разам з астатнім СССР, была адбудавана. Савецкі ўрад намагаўся зрабіць латышоў меншасцю і іх уласным края і праводзіў палітыку засялення рэспублікі грамадзянамі з іншых рэгіёнаў Звязу. У выніку, у 1989 толькі 52 % жыхароў Латвіі былі латышамі (у 1935 доля латышоў была 77 %).

Новая незалежнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1990 годзе Латвія абвясціла незалежнасць ад Савецкага Саюза, якую ў 1991 г. прызнаў СССР. Спачатку ў краіне панавала палітычная і эканамічная нестабільнасць. Асабліва шмат праблем выклікала агрэсіўная палітыка ўладаў у дачыненні да нацыянальных меншасцей. На працягу 1990-х гадоў краіна прайшла праз шэраг маштабовых дэмакратычных і рыначных рэформ.

20 верасня 2003 г. на рэферэндуме 67 % латвійцаў выказаліся за ўступленне краіны ў Еўрапейскі Саюз з 1 мая 2004 г. (Супраць — 32 %, устрымаліся — 0,7 %, прагаласавала 72,5 % маючых права). 29 сакавіка 2004 г. Латвія стала членам НАТА.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Революционное движение в России после свержения самодержавия / Под ред. Л. С. Гапоненко (отв. ред.) [и др.]. — М.: Издательство Академии наук СССР, 1957. — XXIV, 857 с. — С. 716—717. — (Великая Октябрьская социалистическая революция. Документы и материалы).
  2. Революция и национальный вопрос: Документы и материалы по истории национального вопроса в России и в СССР в XX в. / Под ред. С. М. Діманштейна. — М., 1930. — С. 241—242.