Дзюсельдорфская акадэмія мастацтваў
Выгляд
Дзюсельдорфская акадэмія мастацтваў | |
---|---|
Staatliche Kunstakademie Düsseldorf | |
Арыгінальная назва | Staatliche Kunstakademie Düsseldorf |
Заснаваны | 1773 |
Студэнты | 608[1], 546[1], 531[1], 493[1], 482[1], 454[1], 447[1], 380[1], 356[1], 370[1], 434[1], 432[1], 458[1], 510[1], 567[1], 631[1], 633[1], 638[1], 636[1], 644[1], 618[1], 591[1], 567[1] і 577[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Дзюсельдорф, Германія |
Сайт | kunstakademie-duesseldorf.de (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзюсельдорфская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (ням.: Staatliche Kunstakademie Düsseldorf) — акадэмія мастацтваў, навучальная ўстанова ў Дзюсельдорфе ў Германіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Акадэмія створана ў 1773 як Акадэмія жывапісу, архітэктуры і скульптуры пры пфальцграфе Нойбургскім на базе школы жывапісу, заснаванай у 1762 Ламбертам Краге. Падчас напалеонаўскіх войн значная частка калекцыі акадэміі была перавезена ў Мюнхен. Бурнае развіццё акадэмія атрымала пасля далучэння Дзюсельдорфа да Прусіі ў 1815 годзе, стаўшы каралеўскай акадэміяй мастацтваў. У сярэдзіне XIX стагоддзі акадэмія атрымала сусветную вядомасць, пачала прымаць вучняў з розных краін. У ёй утварылася «дзюсельдорфская школа» жывапісу.
У наш час у акадэміі навучаецца прыкладна 370 студэнтаў.
Кіраўнікі акадэміі
[правіць | правіць зыходнік]- 1819—1824 — Петэр Іозеф фон Карнеліус
- 1826—1859 — Вільгельм фон Шадаў
- 1924—1933 — Вальтэр Кесбах (ням.: Walter Kaesbach)
- 1945—1946 — Эвальд Матарэ (ням.: Ewald Mataré)
- 1959—1965 — Ганс Швіперт (ням.: Hans Schwippert)
- 1972—1981 — Норберт Крыке (ням.: Norbert Kricke)
- 1988—2009 — Маркус Люперц (англ.: Markus Lüpertz)
- c 2009 — Тоні Крэг (англ.: Tony Cragg)
Вядомыя студэнты і выкладчыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэас Ахенбах
- Освальд Ахенбах
- Ёзэф Бойс
- Арно Брэкер
- Вільгельм Буш
- Карл Вімар
- Адольф Зель
- Хрысціян Зель Старэйшы
- Аўгуст Фрыдрых Зігерт
- Вільгельм Зон
- Карл Фердынанд Зон — з 1833 прафесар
- Карл Рудольф Зон
- Паўль Эдуард Рыхард Зон
- Макс Енсен
- Вільгельм Кампхаўзен
- Яніс Кунеліс
- Эмануэль Лойцэ (1816—1868) — нямецкі і амерыканскі мастак
- Вільгельм Лембрук
- Ота Мадэрзон
- Зігмар Польке
- Карл Ру
- Ларс Хертэрвіг — студэнт з 1852 па 1854 год, вучыўся ў Ханса Гудэ.
- Анры Фарні
- Ансельм Феербах
- Карл Янсен