Квэнья
Квэнья | |
---|---|
Саманазва: | Quenya, Quendya |
Створаны: | Дж. Р. Р. Толкін |
Катэгорыя: | штучныя мовы
|
Моўныя коды | |
ISO 639-1: | — |
ISO 639-2: | — |
ISO/DIS 639-3: | — |
Штучныя мовы |
Квэ́нья (Quenya) — выдуманая мова, распрацаваная Дж. Р. Р. Толкінам. У легендарыуме з’яўляецца адной з эльфійскіх моў — мову нолдар і ваньяр. Слова квэнья перакладаецца як «гутарка, мова» ці супрацьпастаўляючыся іншым мовам «эльфійская гутарка, эльфійская мова».
Знешняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Працаваць над гэтай мовай Толкін пачаў у 1915 годзе. Асновай для стварэння гэтай мовы стала фінская мова; акрамя гэтага Толкін часткова пазычыў фанетыку і арфаграфію лацінскай і грэчаскай моў. Назва мовы магчыма ўзнікла пад уплывам назвы блізкага да фінскай мовы квэн, распаўсюджанага ў гістарычнай вобласці Квэнландыя (Каянская зямля) ў паўночнай Скандынавіі[1] Толкін прысвяціў шмат увагі канструяванню мовы. Граматыка квэнья была перагледжана чатыры разы да таго, як набыла канчатковую форму. У той жа час, лексіка заставалася адносна стабільнай на працягу ўсяго працэса стварэння. Паралельна з распрацоўкай мовы квэнья Толкін апісваў народ, які гаварыў на гэтай мове — Эльдар ці эльфаў, і таксама гісторыю, краіну і свет, у якім яны маглі б на ёй гаварыць (Міжзем’е). Вынаходніцтва мовы паўплывала на стварэнне трылогіі «Уладар пярсцёнкаў», якая стала класічным творам жанра фэнтэзі. У час, калі адбываліся падзеі, апісаныя ў «Уладары пярсцёнкаў», квэнья выйшла з паўсядзённага ўжытку і заняла ў культуры Міжзем’я тое ж месца, што і латынь у сярэдневяковай еўрапейскай культуры. Невыпадкова сам Толкін часта называў квэнья «эльфійскай латынню»[2]. Асноўнай мовай зносін эльфаў стаў сіндарын. У абедзвюх эльфійскіх мовах дзве сістэмы пісьменства — рунічная Кірт і алфавітная Тэнгвар. Дзеля транслітарацыі тэкстаў на квэнья і сіндарыне часта ўжываецца лацінскі алфавіт. Напрыклад: «Sin macil Elesarwa» — «Гэта меч Элесара (Арагорна)». На гэты час на квэнья выдаецца некалькі часопісаў. Таксама ў Вялікабрытаніі і ЗША абаронена некалькі дысертацый па граматыцы гэтай мовы. У 2004 годзе, пасля выхаду на экраны апошняй серыі кінафільма «Уладар пярсцёнкаў», значна павялічылася цікавасць да эльфійскіх моў. Напрыклад, у Вялікабрытаніі ў мужчынскай школе Бірмінгема «Тэрверс-Грын» («Turvers Green Boys» Technology College in Birmingam) упершыню ў свеце вучням пачалі афіцыйна выкладаць эльфійскую мову[3]. Большасць з карыстальнікаў эльфійскіх моў з’яўляюцца пріхільнікамі твораў Толкіна — талкіністамі, дакладная іх колькасць не паддаецца ўліку.
Унутраная гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Старажытны квэнья
[правіць | правіць зыходнік]Квэнья ў сваёй старой форме, запісанай сараці Руміла, быў вядомы пад назвай стары ці старажытны квэнья (Yára-Quenya). Ён уяўляў з сабе мову, якая развілася з агульнай эльфійскай — мовы эльдар. Акрамя эльфаў, квэнья карысталіся Валар. Вядома, што эльфы запазычылі ў квэнья частку словаў з валарына. Гэта больш адзначаецца ў дыялекце ваньяр, чым у нолдар.
Пармаквеста і тарквеста
[правіць | правіць зыходнік]У штодзённых гутарках эльфаў Валінора ўжывалася т. зв. тарквеста (Tarquesta), а ў навуцы і падчас правядзення разнастайных цырымоній — пармаквеста (Parmaquesta). Пры гэтым нолдар і ваньяр гаварылі на двух падобных дыялектах тарквесты — налдарын і ваньярын.
Ваньярын
[правіць | правіць зыходнік]Дыялект квэнья, на якім гаварылі ваньяр. На яго больш паўплываў валарын, што пацвяржае большая, чым у налдарыне, колькасць запазычанняў. Сам квэнья на гэтым дыялекце меў назву квэндзя.
Тэлерын
[правіць | правіць зыходнік]Тэлеры, якія прыбылі ў Эльдамар, размаўлялі на мове, падобнай на квэнья, таму некаторыя эльфы лічылі тэлерын адным з яе дыялектаў. Самі тэлеры не падтрымлівалі гэты пункт гледжання.
Квэнья выгнаннікаў
[правіць | правіць зыходнік]Мова тых нолдар, якія вярнуліся ў Белерыянд. Узнікла пасля забароны Цінгала і прыняцця нолдар у якасці асноўнай мовы для зносін з іншымі эльфамі сіндарына. Квэнья выгнаннікаў у нечым адрозніваецца ад квэнья Амана дзякуючы запазычванню некаторых сіндарынскіх словаў. Адрозненні назіраліся таксама і ў вымаўленні асобных гукаў.
Выкарыстоўванне квэнья іншымі народамі
[правіць | правіць зыходнік]На квэнья гутарылі таксама ў Нуменары, таксама ў Гондары і Арноры. Падчас Трэцяй эпохі квэнья захаваў той жа статус, што і лацінская мова ў Еўропе.
Фаналогія
[правіць | правіць зыходнік]Вымаўленне гукаў квэнья і звесткі аб позняй фаналогіі мовы апісаныя ў дадатку Е рамана «Уладар пярсцёнкаў» і нарысе «Outline of Phonology» апублікаваным у часопісе «Parma Eldamberon». Падчас стварэння мовы Толкін імкнуўся наблізіць фаналогію да лацінскай.
Граматыка
[правіць | правіць зыходнік]Склоны квэнья
- Намінатыў (Назоўны)
- Генітыў (Родны)
- Пасесіў (Прыцяжальны)
- Датыў (Давальны)
- Акузатыў (Вінавальны)
- Лакатыў (Месны)
- Алатыў (Уваходна-месны)
- Аблатыў (Выходна-месны)
- Інструментатыў (Творны)
- «Эльфінітыў», «Загадкавы Склон» — верагодней за ўсё з’яўляецца разнавіднасцю меснага склона абстрактнага выгляду, накшалт fёas — у душы.
Лікі
- Адзіночны лік — вызначае адну рэч
- Парны лік — вызначае непадзельную пару рэчаў, напрыклад «рукі». Яшчэ адзін характэрны прыклад — у квэнья пра лепшых сяброў гавораць «meldu» — гэта значыць «пара сяброў». Гэта паказвае, наколькі яны блізкія.
- Множны лік — вызначае некалькі рэчаў.
- Зборны лік — вызначае непадзельную групу рэчаў, напрыклад «народ», ці вызначаную групу рэчаў, калі выкарыстоўваецца з вызначаным артыклем.
Назоўнікі
[правіць | правіць зыходнік]Назоўнікі падзяляюцца на тры склоны, але ёсць шмат выключэнняў звязаных з этымалогіяй словаў.
Прыметнікі
[правіць | правіць зыходнік]Дзеясловы
[правіць | правіць зыходнік]У квэнья нолдар-выгнаннікаў ёсць два спражэнні дзеясловаў: першасныя (заканчваюцца ў аснове на зычны) і вытворныя (заканчваюцца ў аснове на галосны), таксама ёсць вялікая колькасць дзеясловаў-«выключэнняў», зразумець спражэнне якіх магчыма толькі звярнуўшыся да іх этымалогіі, ці проста запомніць.
Прыназоўнікі
[правіць | правіць зыходнік]Займеннікі
[правіць | правіць зыходнік]Пісьменства
[правіць | правіць зыходнік]Тэнгвар. У «знешнім» квэнья часцей выкарыстоўваецца лацінскі алфавіт, паводле сваіх правілаў, адлюстроўваючы тэнгвар, але таксама і са знакамітымі «дзвюма кропкамі», звычайна над канцавым ці падзяляльным e але не толькі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ DuBois, Tom; Mellor, Skott (2002). "Nordic roots of Tolkien's midle earth, The". Scandinavian Review (Summer). New York, NY: The Amerikan-Scamdinavian Foundation. ISSN 0098-857X.(недаступная спасылка)
- ↑ Вяртанне караля, Дадатак Е, «Аб эльфах»
- ↑ Parkinson, Justin. Do you speac Elf? (англ.) (4 сакавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 20 июля 2008.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Quenya — the Ancient Tongue(недаступная спасылка)
- Квэнья — старажытная мова
- Гаворым па эльфийску