Марыс Метэрлінк

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Морыс Метэрлінк)
Перайсці да: рух, знайсці
Морыс Метэрлінк

Мары́с Палідо́р Мары́ Берна́р Метэрлі́нк (фр.: Maurice (Mooris) Polydore Marie Bernard Maeterlinck; 29 жніўня 1862, Гент6 мая (паводле некаторых крыніц — 5-га мая) 1949, Ніца) — бельгійскі паэт, драматург і філосаф. Пісаў па-французску. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 1911.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Генцкі ўніверсітэт (1885), вывучаў права ў Парыжы, працаваў адвакатам у Генце. 3 1896 жыў ў Францыі. Старшыня Міжнароднага ПЭН-клуба (з 1947).

Член Бельгійскай каралеўскай акадэміі літаратуры і прыгожых мастацтваў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у 1883. Пісаў на французскай мове. Першы зборнік вершаў «Цяпліцы» (1889), першая яго п'еса «Прынцэса Мален» (1889, на сюжэт казкі братоў Грым). У аднаактоўках «Няпрошаная» і «Сляпыя» (абедзве 1890), драмах «Пелеас і Мелізанда» (1892), «Там, унутры» і «Смерць Тэнтажыля» (абедзве 1894) сцвярджаецца ўлада над чалавекам загадкавага Невядомага, што часам увасабляецца ў смерці, чалавек разглядаецца як ахвяра, як згублены ў варожым свеце «сляпы», як «марыянетка». Аўтар рамантычных драм «Аглавена і Селізета» (1896), «Арыяна і Сіняя Барада» (1896, на сюжэт казкі Ш. Перо), «Сястра Беатрыса» (1901), «Монна Ванна» (1902), «Цуд Святога Антонія» (1903) і інш., кніг эсэ, мемуараў. Вяршыня яго творчасці — філасофская п'еса-казка «Сіняя Птушка» (1908).

На сюжэт драмы «Пелеас і Мелізанда» напісаны аднайменная опера К. Дэбюсі (1902), сімфанічная паэма А. Шонберга, на сюжэт драмы «Арыяна і Сіняя Барада» — опера П. Дзюка (1907).

Сімвалісцкая драма М. Метэрлінка прадвызначыла авангардысцкі кірунак у драматургіі ў 2-й пал. XX ст. — «тэатра абсурду», або «антытэатра».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лявонава Е. Метэрлінк // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.