Сол Белоў
Сол Белоў (анг.: Saul Bellow; 10 чэрвеня 1915 — 5 красавіка 2005) — знакаміты амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1976 году.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Сын эмігрантаў з Расіі, народжаны ў Канадзе, Белоў быў аднім з найвыдатнейшых прадстаўнікоў паваеннага пакалення амерыканскіх яўрэйскіх пісьменнікаў. Скончыў універсітэт у Манрэалі (1937), пасяліўся ў ЗША. Найбольшую славу Солу Белоў прынеслі раманы “Планета містэра Самлера”, “Снежань дэкана”, “Дар Гамбалта” і “Герцаг”. Памёр у Бостане, штат Масачусетс, у веку 89 гадоў.
Вядомы амерыканскі пісьменнік, сябар і пратэжэ Белоў Філіп Рот сказаў аднойчы: “Хрыбет амерыканскай літаратуры 20 стагоддзя забяспечылі два раманісты: Уільям Фолкнер і Сол Бэлоў”.
Творчасць [правіць]
У цэнтры твораў — праблема асобы, якую даследуе праз экзістэнцыялісцкія антыноміі: свабода і выбар (раман «Непрыкаяны чалавек», 1944), ахвяра і кат (аповесць «Ахвяра», 1947), індывідуальная і грамадская прырода чалавека (аповесць «Лаві момант», 1956; раман «Гендэрсан, кароль дажджу», 1959). Пошукі чалавекам сябе і свайго месца ў свеце, вера ў духоўныя каштоўнасці і культурныя традыцыі і адначасова цвярозае ўсведамленне антаганізмаў сучаснай цывілізацыі ў раманах «Прыгоды Огі Марча» (1953), «Герцаг» (1964), «Планета містэра Самлера» (1970), «Снежань дэкана» (1982), «Больш паміраюць ад разбітага сэрца» (1987), зборнік апавяданняў «Разявака і іншыя апавяданні» (1984) і інш. Скептыцызмам прасякнуты раман пра інтэлектуальную Амерыку «Дар Гумбальта» (1975).
Проза С. Белаў філасофская, інтэлектуальная, псіхалагічная.
Бібліяграфія [правіць]
Раманы [правіць]
- 1944: Dangling Man ("Непрыкаяны чалавек")
- 1947: The Victim ("Ахвяра")
- 1953: The Adventures of Augie March ("Прыгоды Огі Марча")
- 1956: Seize the Day ("Лаві момант")
- 1959: Henderson the Rain King ("Гендэрсан, кароль дажджу")
- 1964: Herzog ("Герцаг")
- 1970: Mr. Sammler's Planet ("Планета містэра Самлера")
- 1975: Humboldt's Gift ("Падарунак Гумбальдта") — Пулітцэр у 1976 годзе
- 1982: The Dean's December ("Снежань дэкана")
- 1987: More Die of Heartbreak ("Больш паміраюць ад разбітага сэрца")
- 1989: A Theft ("Крадзеж")
- 1989: The Bellarosa Connection ("Сувязь Беларозы")
- 2000: Ravelstein ("Равельштэйн")
Прэміі і ўзнагароды [правіць]
- Нацыянальныя прэміі ЗША (1953, 1964, 1970)
- Пулітцэраўская прэмія (1976)
- Нобелеўская прэмія (1976)
Літаратура [правіць]
- Белаў // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.