Эльфрыдэ Елінэк

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Эльфрыдэ ЕЛІНЭК (ням.: Elfriede Jelinek; нар. 20 кастрычніка 1946) — аўстрыйская пісьменніца і драматург яўрэйскага паходжання, якая піша пераважна на феміністычныя тэмы.

Нарадзілася Елінэк у аўстрыйскім горадзе Мюрцушлаг, яе бацька, яўрэй, паходзіць з Чэхіі, а маці — з Вены. Елінэк атрымала музычную адукацыю ў Венскай кансерваторыі. Ейны літаратурны дэбют адбыўся ў 1967 годзе, калі яна выдала сваю першую кнігу паэзіі. Елінэк піша прозу, вершы і п'есы. Паводле рамана Елінэк «Піяністка» рэжысёр Міхаэль Ханэке зняў фільм, які атрымаў Гран-пры на Канскім кінафестывалі 2001 г. Сярод іншых твораў пісьменніцы — раманы «Пажадлівасць» (Lust) і «Каханкі» (Die Liebhaberinnen). У 2004 годзе Елінэк атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры «за музычныя плыні галасоў і контар-галасоў у яе раманах і п'есах, якія з выключнай моўнай стараннасцю дэманструюць абсурднасць грамадскіх клішэ і іх прыгнятальную сілу». Асноўныя тэмы яе творчасці: жаночая сексуальнасць, вайна паміж жанчынай і мужчынам.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]