Васілька Валадаравіч
Васілька Валадаравіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Полацкі | ||||||
Пераемнік | Святаслаў Мсціславіч | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | паміж 1135—1150 | ||||||
Смерць | 1222 | ||||||
Род | Рагвалодавічы | ||||||
Бацька | Валадар Глебавіч | ||||||
Маці | Рыкса Баляславаўна | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | Полацкае княства; | ||||||
Званне | князь; | ||||||
Камандаваў | полацкае войска; | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васілька Валадаравіч (паміж 1135—1150 — 1222) — князь лагожскі (пасля 1180—1186), князь менскі (1184/1186—1216), князь полацкі (1216—1222). Сын Валадара Глебавіча і Рыксы, малодшы брат Уладзіміра Валадаравіча.
Упершыню згадваецца ў 1186 годзе, калі разам з кн. смаленскім Давыдам, кн. наўгародскім Мсціславам і кн. друцкім Усяславам ўдзельнічаў у паходзе на Полацк[1]. Прычыны паходу невядомы, але палачане вырашалі дамагацца мірнага развязання канфлікту, сустрэлі князёў на мяжы і далі багатыя дары — князі згадзіліся на мір. Магчыма, як вынік — васількаў брат Уладзімір стаў полацкім князем, а Васілька заняў сталец у Менску[2]. Паводле меркавання Пятнова, паход быў выкліканы канфліктам палачан з Уладзімірам, які ў 1186 г. ўжо сядзеў на полацкім стальцы, вынікам паходу было замацаванне стальца за Уладзімірам[3].
Па гэтым Васілька доўгі час не згадваецца крыніцамі, верагодна, ён выступаў супольна з братам. Так 12.3.1196 г. Васілька разам з чарнігаўцамі і Барысам Друцкім разграміў смаленскае войска[4], пра гэта паведамляе Сіманаўскі летапіс. Праўда, паводле Карамзіна, Троіцкі летапіс называў Васільку полацкім князем, але вядома, што полацкім князем тымчасова быў Уладзімір[5]. Верагодна, і далей Васілька вёў ўзгодненую з братам палітыку, удзельнічаў у паходах, у т.л. супраць немцаў у Ніжнім Падзвінні. У 1216 г. Уладзімір задумаў вялікі паход на Рыгу, сабраў вялікае войска з удзелам смалянаў, віцяблянаў, дручанаў, верагодна, былі і войскі Васількі, які, магчыма, прывёў з сабою і літву.
Уладзімір нечакана памёр, паход на Рыгу не адбыўся. Паводле Я. Длугаша, тым часам смаленскі кн. Мсціслаў Давыдавіч разбіў літоўцаў, якія рабавалі ваколіцы Полацка[6]. У 1217/1218 годзе згадваецца полацкі князь Васілька, асоба якога дыскусійная, магчыма, гэта Васілька Валадаравіч. Магчыма, менавіта паміж яго войскамі, дзе маглі быць і літоўцы, і смаленцамі адбылася вышэйзгаданая сутычка з-за ўлады у Полацку. У 1217/1218 годзе князь полацкі Васілька разам з Мсціславам Удатным і Уладзімірам Рурыкавічам удзельнічаў у паходзе на Галіч[7] і, калі верыць Стрыйкоўскаму, у гэтым войску была літва, можа, прыведзеныя Васількам. Гэты Васілька памёр, верагодна, да 1222 года, пасля яго смерці смаленскія князі захапілі Полацк, сталец заняў прадстаўнік іх дынастыі.
Зноскі
- ↑ Васильки // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 104. — 737 с.
- ↑ Руковишников…
- ↑ Пятнов А. П. Полоцкая земля… С. 137.
- ↑ Пятнов А. П. Полоцкая земля… С. 142.
- ↑ Володихин Д. Еще раз о… С. 174.
- ↑ Długossi J. Historiae Poloniae. — Cracoviae, 1873. — P. 181.
- ↑ Татищев В. История… С. 207.
Літаратура
- Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х-XIII вв. — М., 1975.
- Володихин Д. Еще раз о княжеской власти в средневековом Полоцке // Вопросы истории, № 4-5, 2000. С. 173—175.
- Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ-ХІІІ ст.: Вучэб. дапам. — Мн., 1998, −260с.
- Пятнов А. П. Полоцкая земля в последней четверти XII в. // Rossica Antiqua. 2010. Вып. 1. С. 135—138.
- Татищев В. История Российская. т.2. — М., 1962.