Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:07, 29 кастрычніка 2020, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт
Заснаваны 1948
Рэктар Наталля Пятроўна Баранава
Сайт www.mslu.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, першапачаткова Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мінску, заснаваная ў 1948 годзе. Размешчаны па адрасе вул. Захарава, 21.

Прапаноўвае для навучання англійскі, нямецкі, французскі, іспанскі (усе пералічаныя з’яўляюцца педагагічнымі), перакладчыцкі факультэты, факультэт міжнародных стасункаў і павышэння кваліфікацыі, факультэт рускай мовы для замежных грамадзян і факультэт па перападрыхтоўцы (усяго 9).

На базе ўніверсітэта дзейнічаюць 5 прафесійных асацыяцый: Беларускія асацыяцыі выкладчыкаў англійскай, французскай і нямецкай моў, Беларуская асацыяцыя камунікатыўнай лінгвістыкі, Беларуская асацыяцыя амерыканскіх даследаванняў.

Студэнты маюць шырокія магчымасці да творчасці. Так, напрыклад, студэнцкі хор «Cantus Juventae» існуе ўжо 15 гадоў. У рэпертуары — беларуская нацыянальная музыка, духоўныя песні, вядомыя творы беларускіх і замежных кампазітараў, джаз і інш. Хор выпусціў тры кампакт-дыскі са сваімі спевамі.

Некалькі гадоў існуе Французскі тэатр, які робіць пастаноўкі на французскай мове.

Ва ўніверсітэце дзейнічае таксама шэраг інфармацыйных цэнтраў (беларускай, іспанскай, турэцкай і кітайскай моў і культураў).

Гісторыя

2020

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, студэнты ўніверсітэта ўзялі ўдзел у пратэстах 1-4 верасня. 4 верасня яны праспявалі англамоўную песню «Do You Hear The People Sing?  (англ.)» з фільма «Адрынутыя» ў холе навучальнай установы, трымаючы ў руках бела-чырвона-белы сцяг, у будынак уварваліся людзі ў цывільным і пачалі жорстка затрымліваць навучэнцаў[1].

9 верасня выкладчыкі МДЛУ ў адказ на жорсткія затрыманні запісалі відэазварот, у якім і падтрымалі студэнтаў і асудзілі дзеянні міліцыі і пазіцыю адміністрацыі ўніверсітэта, заклікалі прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці[1]. Сярод іншых у відэазвароце выступілі дацэнт Сяргей Карчыцкі, прафесары Алена Лукашанец, Вольга Судлянкова.

26 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай многія студэнты ўніверсітэта далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. Да страйку далучылася некалькі дзясяткаў выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта[2]. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[3]. 29 кастрычніка дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актыўную ўдзельніцу страйкавага руху Наталлю Дуліну[4].

Выкладчыкі

Вядомыя выпускнікі

Гл. таксама

Спасылкі

  1. а б Выкладчыкі Лінгвістычнага ўніверсітэта запісалі зварот у падтрымку студэнтаў ВІДЭА
  2. Некалькі дзясяткаў выкладчыкаў і супрацоўнікаў МДЛУ далучыліся да страйку, — дацэнтка кафедры
  3. Лукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых
  4. З МДЛУ звальняюць дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актывістку забастоўкі