Аржавенік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аржавень)

Аржавенік, або аржаваннік, аржавень — у беларускай міфалогіі від балотных нячысцікаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Насяляў аржавень — балота з іржавымі плямамі на паверхні ад растворанай у ім жалезнай руды. Нават узімку аржавень не можа схаваць свайго жытла — бура-жоўтыя плямы з-пад снегу і лёду выдаюць знаходжанне. Уяўляўся брудна-рудым, з надзвычайна тоўстым жыватом, з тонкімі, як сцябліна, нагамі, увесь пакрыты іржавымі прыліпамі. Часам здабычай аржавеня можа стаць рэдкая жывёла, якая трапіла ў яго балота, або начны п’яніца, які заблукаў. Аржавенік спакайнейшы за сваіх братоў — багніка і балотніка. Яго не трывожаць людзі, бо глеба на такіх балотах не ўрадлівая, летам аржавень не перасыхае, таму нячысцік жыве бестурботна, абрастае ліпучымі слаямі, падтрымлівае каламуць у аржавені.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]