Апівень

З пляцоўкі Вікіпедыя
Ілюстрацыя сучаснага беларускага графіка Валерыя Славука.

Апівень — у беларускай міфалогіі нячысцік, які чапляецца да людзей і схіляе іх да п’янства.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Бывае на ўсіх бяседах (застоллях), назірае, хто колькі выпівае і падштурхоўвае выпіць болей тых, хто выпіў мала. Калі ніяк не здолее падштурхнуць да выпіўку, падсыпае ў шклянку чалавеку нейкага зелля, і той ад аднаго глытка робіцца п’яны. Апівень любіць здзекавацца з п’яных, дражніць, скідваць на падлогу. Апівень нябачны, пабачыць яго можна толькі ў добрым падпітку. Яго выгляд спалучае ў сабе антра- і зааморфныя рысы. Апівень уяўляўся невялічкая істотай, парослай рэдкай цёмнай поўсцю. Галава ў яго быццам чалавечая, толькі са свіным рылам, а замест броваў — маленькія рожкі, як у маладога бычка. Хвост закручаны, як у парася, на нагах — капыты. Ходзіць як чалавек або на карачках. Кажуць, няма ў свеце п’яніцы, які б здолеў перапіць Апіўня — на яго не дзейнічае алкаголь. Пра чалавека, які шмат п’е і не п’янее, кажуць, што ён п’е як Апівень. У нячысціка верылі ў Мядзельскім раёне, упершыню яго згадвае фалькларыст А. У. Лукша.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. — 2-ое выданне, дапоўненае. — Мінск: Беларусь, 2006. — 500 с.: іл.