Касны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кáсны — ліхія духі, якія дзейнічаюць гуртам.

Этымалогія імя[правіць | правіць зыходнік]

Назва касны магчыма звязана з беларускім дыялектным касны «сараматны, дрэнны, худы», рускім дыялектным кáстный, кастнóй «паскудны, гідкі, брыдкі, нячысты», параўн. таксама Кашчэй, Кашч.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Напаўшы на ахвяру, прысмоктваюцца да яе, нібы п’яўкі, пакуль тая не памрэ. Чым больш ахвяра супраціўляецца, тым з большай сілаю яны прыстаюць да яе, нібы ахопленыя злобай. Калі прыстае адзін з каснаў, то баяцца няма чаго. Калі ж напад зроблены двума-трыма каснамі, то пакуль адзін ля ахвяры, астатнія могуць склікаць іншых. Іх піск ахвяра можа пачуць толькі маючы пры сабе такі абярэг як «чацвярговая соль» — гэта значыць соль, асвечаная ў храме на Чысты чацвер.

Гэтыя нячысцікі маюць агульныя рысы з іншымі крывасмокамі: вупырамі, ератнікамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]