Бадзюля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бадзюля — у беларускай міфалогіі дух, які змушае чалавека валацужнічаць, гоніць з наседжанага места, прыносіць чалавеку беднасць.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Бадзюля блукае ля дарог, бліжэй да зімы можа ўвязацца за нейкім чалавекам, знайсці яго хату і пасяліцца там. Чалавек пачынае піць, пускае на вецер усю сваю маёмаць. У хаце здараліся шматлікія беды, у людзей усё з рук валілася. Бадзюля чакае, пакуль гаспадар зусім збяднее і пойдзе бадзяцца па свеце. Каб прагнаць Бадзюлю, трэба чыста вымесці і вымыць усё ў хаце, а бруд выліць на вуліцу на захад сонца. Кажуць, тады можна убачыць, як Бадзюля ўцякае, са страху забываючы схаваць сваё аблічча. Выглядае яна як немаладая жанчына з вялікім, па брух грузьмі, уродлівая, апранутая ў брудную посцілку з дзіркамі і прарэхамі, цела ўсё ў струпах і язвах. У яе лупатыя вочы, кароткі шырокі нос, тоўстыя адвіслыя губы, калматыя валасы, збітыя ў каўтун. Бадзюля здагваецца ў Мядзельскім раёне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]