Лойма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Лойма - у беларускай міфалогіі дух у прыгожым дзявочым абліччы. Лоймы жывуць у лясах і балотах і прадстаўляюць пагрозу для людзей.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У кнізе ”Люд беларускі на Русі Літоўскай” М. Федароўскі піша, што лоймы - злыя духі ў жаночым абліччы. Жывуць найчасцей у балотах і страшаць вясковых жанчын, хаця часам пужаюць і мужыкоў. У лоймаў доўгія раскудлачаныя валасы, а самі яны страшныя. У адной вёсцы людзі казалі М. Федароўскаму, быццам у іх рацэ жыве вялізная жаба, ”фунтаў пяць”. І, калі сялянка скірае палатно, жаба выходзіць на кладку і б’е палатно лапамі. Людзі баяцца яе біць. Адна старая баба казала, што гэта лойма ператварылася ў жабу. Таксама людзі верылі, быццам лоймы вельмі любяць чалавечых дзяцей, бы тыя прыгожыя, а іх уласныя ”чарцяняты” - выродлівыя. Таму яны часта выкрадаюць чалавечых дзяцей, а на іх месца падкідваюць сваіх ”няўклюдаў”. Каб лойма вярнула скрадзенае дзіця, трэба ўзяць асовыя дубцы і пачаць лупцаваць чарцяня. Калі яно пачне крычаць, лойма прынясе чалавечае дзіця, але паскардзіцца: я твайго лашчыла і даглядала, а ты майго б’еш.

Паводле запісаў Міколы Гайдука, лоймы, насупраць, вельмі прыгожыя дзяўчыны. Яны спаткаюць у лесе смяротных мужчын, лашчаць іх, спавівалі сваімі доўгімі шаўкавістымі валасамі, абсыпалі гарачымі пацалункамі, песцілі пругкімі, нібы лясныя яблыкі, грудзямі, а потым нечакана знікаюць у лясной цемры. Сустракаліся яны толькі тым, хто выпальваў вугаль у лясных нетрах.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Вобраз лоймы, роўна як міфічныя персанажы мары, зазоўкі, стрыгі, русалкі можа быць рэштай вобраза Вялікай Багіні - старажытнага жаночага боства ўрадлівасці , культ якой мог практыкавацца яшчэ ў палеаліце.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. – 2-ое выданне, дапоўненае. – Мінск: Беларусь, 2006. – 500 с.: іл.