Вецер (беларуская міфалогія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вецер - у беларускай міфалогіі персаніфікаваная прыродная з'ява. Апісваўся як пачварны тоўсты чалавек з ротам, падобным да гусінай дзюбы. Каб выклікаць моцны вецер, ён шырока раскрывае сваю дзюбу, а каб халодны - шчыльна сцісквае і пакідае на канцы невялічную адтуліну. Беларусы верылі, што млынары (якія наогул лічыліся ў народзе чараўнікамі) павінны ўмець "запрагаць вецер", выклікаць яго ў патрэбны час.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міфалогія беларусаў: энцыкладпедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.