Сёрбай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сёрбай (Сёрба, Сярба) — у беларускай і літоўскай міфалогіі дух, які ўвасабляў голад. Таксама сінонім слова "голад" у прыказках і прымаўках.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле энцыклапедыі "Міфалогія беларусаў"[1], "сёрбай" паходзіць ад "сёрбаць", а таксама ад цыган-сербіян, што прасіліся ў людскія хаты на зімоўе. Блогер Зміцер Белаполь прапануе паходжанне "сёрбая" ад літоўскага "siaūbas", "siaubė", "siaubimas" — "жах", "спусташэнне".

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пасяліўшыся ў хаце, Сёрбай прыносіў голад і беднасць. Жыхары Браслаўскага раёна лічылі, што, каб прагнаць яго, трэба было "зарэзаць сербая" (зажаць першы сноп і прынесці яго ў хату). Часта хлеба не хапала да новага ўраджаю. Але жніво прыносіла новы хлеб і "праганяла" сербая. Паводле Нарбертаса Вэлюса, Сёрбай быў вядомы толькі ў Інгалінскім раёне (Літва) і Браслаўскім раёне (Беларусь). Але ў слоўніку "Міфалогія беларусаў" яго арэал быў пашыраны яшчэ на Астравецкі, Вораноўскі і Ашмянскі раёны. У Вараноўскім раёне бедных людзей, што жылі за чужыя грошы, звалі "сербаловічы" («У гэтай хаце сербаловічы жывуць», «Сербаловічы прыехалі»). Дзяцей, што раскідвалі хлеб, засцерагалі пакараннем ад Сёрбая.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зямная дарога ў вырай: Беларускія народныя прыкметы і павер’і / Укладанне, прадмова, пераклад і паказальнік У.Васілевіча. — Мінск: Беларусь, 2010

Зноскі

  1. Міфалогія беларусаў. Энцыклапедычны слоўнік — Мінск: Беларусь, 2011 — 607 с.