Пячурнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пячурнік — у беларускай міфалогіі дух, які жыве ў печы ці за печчу. Абліччам нагадвае ката, толькі ходзіць на задніх лапах, чалавеку стараецца не паказвацца. З'яўляўся, як і дамавік, апекуном таго дома, дзе жыў. У знак пашаны гаспадыня выстаўляла ноччу на печы пачастунак пячурніку — рэшткі вячэры альбо малако. Калі ж да яго паставяцца без належнай увагі, пячурнік ад суму, помсты ці крыўды будзе некалькі начэй запар выць і крычаць у коміне, грукатаць уюшкаю. Маючы здольнасць прадбачыць бяду і непрыемнасці, пачынае пасоўваць мэблю, скідваць і разбіваць посуд — каб папярэдзіць гаспадароў. Але пячурнік схільны і пажартаваць: зносіць патрэбную рэч са звычнага месца і хавае яе. Фалькларысты зафіксавалі веру ў пячурніка на Маладзенчшыне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — с. 412