Хапун

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Хапун — у беларускай міфалогіі істота, якой на Вілейшчыне пужалі дзяйцей.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Старэнькі, невялічкі дзядок, з доўгай барадой і торбаю. Ён летаў над зямлёю і хапаў непаслухмяных дзяцей, асабліва тых, што не слухалі бацькоў ці адыходзілі далёка ад дому. Хапун саджаў дзіця ў торбу. Дзіцячы крык з той завязанай торбы ніхто не мог пачуць, і Хапуна ніхто не мог дагнаць, бо лётаў ён вельмі хутка. Прычым дзіця не магло нават схавацца і ўцячы, бо Хапун нябачны, і пабачыць яго можна было толькі тады, калі ён развяжа торбу. А рабіў ён гэта толькі ў сваім жытле. Жыў Хапун за змрочнай пушчай, пасярод балота, у нары пад карчом. Там даводзілася жыць і дзецям, якіх ён скраў. Істота дрэнна да іх ставілася, нават секла крапівою. Ніводны чалавек не даходзіў да Хапунова жытла, ніводнаму дзіцяці не ўдавалася ўцячы. Калі тыя дзеці вырасталі, яны робіліся такімі ж хапунамі, у іх вырастала доўгая барада па калена.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]