Багнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Багнік — у беларускай міфалогіі дух, адзін з чатырох відаў балотных нячысцікаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Жыве у багне — тарфяным балоце, якое ніколі не пакрываецца расліннасцю і выглядае як бруднае чорнае возера. Ніколі не з’яўляецца на певерхні. Даведацца аб яго прысутнасці можна толькі па дробных пузырах, што ўздымаюцца ў глыбіні, і лёгкім варушэнні вады, а таксама па дробненькіх агенчыках на паверхні балота. Багнік не пакідае свой мяккі ложак на дне нават тады, калі ў балота трапіць чалавек ці жывёла. Ён упэўнены, што здабыча нікуды не дзенецца і абавязкова спусціцца на дно.

Знешне багнік яшчэ бруднейшы, чым балотнік і гэтак жа баіцца асушэння. Аднак яго не пужаюць маразы: багна рэдка замярзае, бо абаграваецца цёплым подыхам багніка. Мацней за ўсё багніка палохае, калі людзі вычэрпваюць ваду з багны дзеля здабычы торфу, альбо калі гараць тарфянікі. Тады багнік пакутуе і ледзь дажывае да новага часу, калі яго багна зноў напаўняецца вадой з-за дажджоў.

Персанаж згадваецца ў М. Я. Нікіфароўскага.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]