Меша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Меша — у беларускай міфалогіі нячысты дух, які застрашваў людзей, асабіста дзяцей.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Меша выглядаў як чорная калматая жывёліна невялічкага памеру. Жыў у руінах старых хат і сядзіб, палохаў людзей, не прыносячы, аднак, сур'ёзнай шкоды. Кадук пазбавіў яго злой сілы і асудзіў на пакуты. Меша можа перабрацца жыць у чыюсьці хату, пасяліцца ў падпечку і харчавацца тым, чым прыйдзецца. Днём ніхто не бачыць гэтага дэмана, а ноччу ён выпаўзае з-пад печкі, можа пасябраваць з сабакам, спаць на подлозе пасярод пакоя. Калі Меша сяліўся ў хаце, гэта лічылася няшчасцем. Гэтым духам нянькі палохалі дзяцей.

Праблема верыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Меша згадваецца толькі ў аднаго фалькларыста — П. Шпілеўскага, вядомага сваім вольным стаўленнем да беларускай міфалогіі і шматлікімі фальсіфікацыямі[1]. На сённешні дзень ужо нельга праверыць, ці існаваў у беларускіх павер'ях сапраўды такі персанаж.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. — 2-ое выданне, дапоўненае. — Мінск: Беларусь, 2006. — 500 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]