Зачараваныя князёўны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Зачараваныя князёўны — у беларускай міфалогіі прыгожыя дзяўчыны (часцей за ўсё каралеўскага, княжацкага ці панскага роду), якія зрабіліся ахвярамі катастрофы, ператварыліся ў здані (ці іншыя звышнатуральныя істоты) і вымушаны перыядычна з'яўляцца на месцы, якое было звязана з катастрофаю. Сярод вядомых зачараваных князеўн:

  • Кінгі;
  • Ахоўніца затанулага горада, які знік пад вадою, каб не дастацца рускаму войску, і на месцы якога ўтварылася возера Свіцязь[1];
  • Князёўна з вострава на Езярышчанскім возеры (Віцебскі раён). Жыла ў падзямеллі з жалезнай брамай і часам выходзіла на паверхню з двума вялкімі сабакамі, каб вартаваць скарб. Пазней яна закахалася ў рыбака і паказала яму, дзе схавана золата[2].

Зноскі

  1. Міфалогія беларусаў: энцыкладпедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл. C. 153.
  2. Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл. С. 91.