Жалезная баба
Выгляд
Жалезная баба - у беларускай міфалогіі злы дух, якім пужалі дзяцей.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Жыве ў агародзе ці ў полі. Злая старая бабка нізенькага росту, з жалезнымі грудзямі. Дзяцей, якія без дазволу бацькоў ходзяць у агарод ці ў поле, яна хапае жалезным круком, кідае ў сваю жалезную ступу, таўчэ там, а потым з'ядае.
Паводле звестак этнографа Шаховіча, у іншых мясцінах Беларусі верылі, быццам Жалезная баба жыве ў студні. Дзяцей, якія заглядаюць у студню, яна ўцягвае да сябе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]