Баба-вяліканка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Баба-вяліканка — у беларускай міфалогіі і фальклоры — гіганцкая жанчына-дэман, увасабленне нядолі, ліха.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ростам Баба-вяліканка вышэйшая за дрэвы, з адным вокам. Жыве ў старым млыне, спіць на чалавечых касцях. Калі ідзе па зямлі, то валіць лясы, руйнуе горы, засыпае рэкі і азёры. Калі сустрэне звера ці чалавека — затопча нагамі, разарве на кавалкі і сажрэ. Баба-вяліканка — само ўвасабленне зла. У казцы каваль з сябрамі трапляюць у яе хату, калі гаспадыні не было дома. Раптам адчыняюцца дзверы, у хату ўваходзіць цэлы статак баранаў, а за імі — Ліха, вялізарная баба, страшная, з адным вокам. Сюжэт дадзенай казкі у цэлым падобны да гамераўскага міфа пра прыгоды Адысея ў цыклопаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]