Маці-Зямля
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, тлумачыць яго так: ёсць месцы быццам нават машыннага перакладу, напрыклад "яго провадаў у войску", шмат штучных моўных канструкцый. |
Маці-Зямля | |
---|---|
Міфалогія | Беларуская міфалогія |
Сфера ўплыву | урадлівасць, земляробства |
Пол | жанчына |
Сімвал | ромб, падзелены на меншыя ромбікі, з кропкай унутры кожнага |
У іншых культурах | Тэлус, Гея, Jörð[d], Zemes-mãte[d] і Žemyna[d] |
Маці-Зямля (Маці сырая-зямля, Вялікая Багіня-маці, Вялікая Маці) — верагодна, найстаражытнейшае галоўнае жаночае боства беларускай міфалогіі, якое прысутнічае ва ўсіх старажытных абрадах і з’яўляецца Прародзічкай ўсяго жывога. Бярэ пачатак ад прымітыўных першабытных культаў. Варта адзначыць, што старажытныя беларусы называлі зямлю толькі ласкавымі імёнамі: «сыра Зямля-Матушка», «зямліца-царыца», «зямліца-матка», «зямелька жыватворная» і інш.[1][2]
Зямля ўяўлялася як стыхія ці боства ўрадлівасці. Яна лічылася жывой істотай, якая несла ў сябе жаночы пачатак і апладнялася жывародным дажджом — увасабленнем мужыцкага пачатку, пасля чаго давала новы ўраджай. Адсюль у творах народнай вустнай творцасці яе клічуць «Маці сыра-зямля»[2][3].
Маці-зямля надзялялася сакральнай рысай стварэння і таму нараджала не толькі свет, але і розных жывых істот, у тым ліку другія боствы, розных герояў, саміх людзей, жывёл і нават пачвар, але акрамя непарыўнай сувязі з жыццём і стварэннем, адказвала яна і за супрацьлеглыя функцыі — разбурэнне і смерць[1].
Уяўленні аб зямлі ў беларусаў цесна звязаныя з паняццем рода, радзімы, краіны[3]. Усяму неабходна з чаго-небудзь узнікаць і куды небудзь вяртацца, таму Маці-зямля — аснова быцця, узнікнення і знішчэння. Маці-зямля звязаная з чалавечай маці, а яе сакралізацыя, як і радзімы, зямлі нараджэння — важная частка беларуская міфалогіі[4].
Зямля ўспрымалася як «калыска», а смерць і пахаванне, такім чынам, разглядаліся як вяртанне ў матчына лона[3][5], таму памерлы павінен быць пахаваны ў роднай зямлі ці пры пахаванне павінна быць выкарыстана хоць яе жменя[2]. Існавала забарона на пахаванне ў зямлі нябожчыкаў (самагубцаў, чараўнікоў і тых, хто быў пракляты сваімі бацькамі) ці забітых Пяруном чорта, змея і іншых дрэнных міфалагічных персанажаў, таму што іх труп апаганьваў яе чысціню. Зямля, дарэчы, як чыстая ці стыхія, магла і не прыняць «закладных», «нячыстых». Вядомыя народныя апавяданні аб тым, што зямля выкідвае вонкі косці ведзьмака ці труну з яго целам[2][3][4][5].
Лепш за ўсё ўяўленне аб Маці-зямлі адлюстравана ў наступным беларускім паданні[5]:
«Святая зямелька нас корміць і ўсялякага звера; носіць на сваіх плячах, ніколі не наракаючы і не стогнучы, а як Бог пашле смерць, то яна прыгорне і не гідзіцца, калі нас чэрві точаць. Маці-зямля ўсё прымае, а найбольш усякае нечысці, да яшчэ і дзякуе за ета. А калі хочаш ведаць, як яна дзякуе, то навазі гною і пасей жыта, дак і будзеш знаць. Нашы дзяды і бацькі не дарма казалі: „Тым, што зямля родзіць, падзяліся з ёю; значыць, еш сам хлеб, а салому аддай роднай зямельцы“. Няма нікога і нічога багачэй за зямлю: сколькі яна родзіць хлеба, сколькі дае жалеза да ўсяго іншага? З яе капáюць усякую гліну на печы, на гаршкі да і на пабелку. А мала ж то ўсюды закопана грошай? Хто ж, урэшце, дае чыстую, здаровую ваду? Дае святая Маці-зямля…»
Зямля як «карміцелька» лічылася святой, што тлумачыць паважнае, асцярожнае да яе стаўленне: забарону біць халом, розгай, бізуном, калупаць натой, знявераць ці пашкудзіць зямлю. Зямля з’яўляецца крытэрыем чалавечай маральнасці. Так, за грахі чалавека яна можа праваліцца або праглынуць горад, вёску ці манастыр[3].
Паводле беларускага этнографа Адама Багдановіча, беларусы верылі, што перад надыходам вялікіх бедстваў Зямля стогне штораніцы, перад узыходам сонца. Прыкладная рэканструкцыя касмаганічнага міфа, на думку беларускага этнолага Ігара Вугліка, апавядае, што спачатку ўва ўсім свеце былі толькі Маці-Зямля і Сонца. Ад іх шлюбу нарадзіліся першыя багі — Жытняя Баба і Ярыла[1] Архівавана 15 верасня 2012..
Пазней рысы і функцыі Багіні-Маці распаўсюдзіліся на другія жаночыя боствы, такія як Мокаш, Лада, Мара і іншыя. Вобраз і культ Маці-зямлі распаўся на мноства абрадаў ушанавання гэтых самых бостваў. Пасля ўсталявання хрысціянства многія функцыі ўзяла на сябе Святая Параскева. Менавіта яна стала ахоўнікам урадлівасці зямлі, шчаслівых шлюбаў, жаночых клопатаў і дзявочага лёсу. Таксама ў праваслаўнай традыцыі абраз Маці-зямлі зблізіўся з абразом Багародзіцы, што прывяло да фарміравання культу Багародзіцы-зямлі. У творы ХІІІ стагоддзя «Слова пра Меркурыя Смоленскага» прыводзіцца плач Смаленскай зямлі ад татарскага засілля, дзе Маці-Зямля атаясамліваецца з Багародзіцай, і ўзнікае ланцуг: Маці-Зямля — Божая Маці. Абодва вобразы — Зямлі і Багародзіцы — у народнай свядомасці з прыходам хрысціянства зліваюцца [1][4][5].
«Адмыканне» і «замыканне» зямлі
[правіць | правіць зыходнік]Зямля, як усё жывое, нараджалася вясной, а памірала ў восень, такім чынам, паводле: ўяўленняў беларусаў, яна «замыкаецца» — засынае па зіму і «адмыкаецца» — прачынаецца ўвесну. Гэта выклікала шэраг абрадавых дзеянняў і адначасова жорстка рэгламентаваныя паводзіны чалавека ў дачыненнях да яе. Існавала забарона дакранацца да зямлі (араць, капаць) у перыяд яе зімовага сну — ад Пакроваў і да Радаўніцы. Парушэнне такой забароны пагражала засухай, неўраджаем і іншымі бедамі («можа быць смерць у сваёй сям’і або неўраджай»).
Продкі беларусаў лічылі, што зямлю трэба абудзіці ад сну, інакш яна можа праспаці свой адвечны адведзены ёй тэрмін. З вясной наступаў цыкл земляробчых работ, натуральна бачна гэта ў адгалоску таго, што калісьці год пачынаўся з 1 сакавіка.
У многіх юр’еўскіх песнях важная роля належала ключам, якімі Ярыла (з прыходам хрысціянства — Юр’я) адмыкаў расу і сваю Маці-зямлю. Паўстае ў песнях і вобраз Юр’евай маці, якая сама адмыкае зямлю ключамі. Гэта, безумоўна, ужо пазнейшы хрысціянскі ўплыў, звязаны з культам Багародзіцы, а Юр’я тут незаўважна ўсё больш набывае рысы самога Хрыста. Спачатку, відаць, большае значэнне ў міфалогіі мелі якраз багіні жаночыя: урадлівасць звязвалася з творчымі сіламі самой Маці-зямлі. Пазней яе паядналі з мужчынскім апладняючым пачаткам у вобразе Ярылы. Праўда, ва ўсіх гадавых абрадах, асабліва веснавых і асенніх, заставаўся непераможаны культ «зямлі-карміцелькі»[2][3][4][5].
Клятва зямлёю
[правіць | правіць зыходнік]Самай моцнай клятвай лічылася тая, калі чалавек спачатку цалаваў, а затым з’ядаў жменьку зямлі. Чалавек кляўся зямлею імкнучыся показаць, што ён кажа праўду ці ніколі не здрадзіць дадзенаму слову. Падман пры клятве зямлёю пагражаў вялікай бядою ці смерцю. Цалаванне зямлі і клятва ёю былі ў звычаі яшчэ на мяжы XIX-XX стст. Быў таксама звычай клясціся на зямлі, змешваючы яе з уласная крывёй. Увогуле, мелася на ўвазе «плоць ад плоці» — зямля, як жывое цела, і кроў, як цела чалавека[2][3].
Зямля як абярэг
[правіць | правіць зыходнік]Родная зямля (зямля, з той мясцовасці, дзе чалавек нарадзіўся), узятая чалавекам з сабой на чужыну, адыгрывала ролю абярэга, пасля ягонай смерці яе клалі ў магілу. Жменя бацькоўскай зямлі, якую насыпалі ў анучку, лічылася, будзе дапамагаць чалавеку пераадольваць жыццёвыя цяжкасці і нягоды.
Каб хлопец адслужыў у войску і вярнуўся дадому жывым і здаровым, у час яго провадаў у войску, выконвалася рытуальнае дзеянне: ён павінен быў правай босай нагой пакінуць на зямлі каля парога свой след; маці збірала зямлю са следа ў чыстую анучку, завязвала яе на два вузлы і адносіла ў дом, дзе захоўвала яе ў чырвонымч куце ўвесь тэрмін вайсховай службы[3][5].
Зноскі
- ↑ а б в Дучыц, Л., Клімковіч, І. Язычніцтва старажытных беларусаў / Л. Дучыц, І. Клімковіч. — Мн. : Харвест, 2018. — 368 с.
- ↑ а б в г д е Міфалогія роднага краю / А. М. Ненадавец. — Мн. : Беларусь, 2018. — 399 с.
- ↑ а б в г д е ё ж Беларуская міфалогія 2004.
- ↑ а б в г Шамякіна, Т. І. Міфалогія і беларуская літаратура. — Мн.: Маст.літ.-ра, 2008. — 285 с.
- ↑ а б в г д е Коваль В. И. Мифологические верования восточных славян: Пособие по курсу «Славянская мифология». — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2016. — 270 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стаіць зямля пасярод свету… Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн.1. Укладальнік У.Васілевіч. Мн., 1996.
- Вуглік, І. Р. Міфалогія беларусаў : навучальна-метадычны дапаможнік / І. Р. Вуглік. — Мінск : Сучасныя веды, 2005. — 151 с.
- Дучыц, Л., Клімковіч, І. Язычніцтва старажытных беларусаў / Л. Дучыц, І. Клімковіч. — Мн. : Харвест, 2018. — 368 с.
- Міфалогія роднага краю / А. М. Ненадавец. — Мн. : Беларусь, 2018. — 399 с.
- Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — 592 с.: іл. — 3 000 экз. — ISBN 985-01-0473-2.
- Шамякіна Т. І., Міфалогія і беларуская літаратура. — Мн.: Маст.літ.-ра, 2008. — 285 с.
- Коваль В. И. Мифологические верования восточных славян: Пособие по курсу «Славянская мифология». — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2016. — 270 с.
- Легенды і паданні // Склад. М. Я. Грынблат і А. І. Гурскі; Рэд. тома А. С. Фядосік. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — 544 с.