Арменія (гістарычны рэгіён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Арменія, гістарычны рэгіён)
Jump to navigation Jump to search

Арменія (Гістарычная Арменія арм.: Պատմական Հայաստան) — гісторыка-геаграфічны рэгіён на поўначы Пярэдняй Азіі, уключае тэрыторыі ў Малой Азіі, Армянскім нагор'і і Закаўказзі[1][2][3]. Арменія з'яўляецца арэалам гістарычнага фармавання і жыцця армянскага народа. Палітычны, культурны і эканамічны цэнтр гістарычнай Арменіі — Арарацкая даліна[4][5].

Паводле розных ацэнак Гістарычная Арменія займае тэрыторыю ад 290 000[3]/300 000[1] да 360 000 км²[6]. У сілу гістарычных акалічнасцяў, рэгіён падзяляецца на Заходнюю (Візантыйскую, Турэцкую) і Усходнюю (Персідскую, Закаўказскую, Рускую) часткі. На працягу сваёй гісторыі, рэгіён уваходзіў у склад вялікай колькасці дзяржаў і ў поўным аб'ёме толькі кароткачасова знаходзіўся пад кантролем аднаго кіраўніка[6]. Па большай частцы, межы ўсёй (то бок і Заходняй, і Усходняй) гісторыка-геаграфічнай Арменіі супадаюць з межамі гістарычных дзяржаў Вялікая Арменія і Малая Арменія.

Таксама раёны вярхоўя Ефрата і наваколле Ванскага возера ў Старажытнай Арменіі з'яўлялася вобласцю ранняга шырання курдаў[7], дзе яны жылі на тэрыторыі Армянскага царства[8]

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычная Арменія паводле Энцыклапедыі Брытаніка. Памяранцавым колерам вылучана тэрыторыя Вялікай Арменіі, зялёным — Візантыйскай Арменіі ці Малой Арменіі, фіялетавым — Кілікійскай Арменіі, жоўтым — Рэспублікі Арменія.

У старажытныя часы назва «Арменія» пазначала ўсё нагор'е, якое, нягледзячы на ўсе палітычныя і гістарычныя змены на працягу гісторыі, такія як часовае аддзяленне некаторых абласцей ці нават поўны распад краіны, быў вызначаны Тарскімі горамі на поўдні, вярхоўямі ракі Еўфрат на захадзе, Каўказскімі горамі на поўначы, Мідыяй Атрапатэноа на ўсходзе. У некаторых частках гэтай тэрыторыі армяне складалі большасць насельніцтва, у іншых — толькі яго вышэйшы клас, аднак усюды яны былі яднальным элементам, якія падтрымвалі культуру і мову ўсяго рэгіёна[9]. Рэгіён ахапляе значную частку сучаснай усходняй Турцыі[10], а таксама паўночна-заходнія часткі Ірана, частку паўднёвых рэгіёнаў сучаснай Грузіі, частку паўднёвых і заходніх рэгіёнаў сучаснага Азербайджана[10] і ўсю тэрыторыю Рэспублікі Арменія. Гістарычная Арменія абмяжоўвалася шэрагам натуральных меж. Як адзначае «Энцыклапедыя ісламу»[11] і іншыя аўтарытэтныя крыніцы[10] па рацэ Кура яна адлучаецца ад каспійскай і грузінскай нізін на ўсходзе і паўночным усходзе, па горных хрыбтах Таўра і Загроса адлучаецца ад Курдыстана і Ірана, а рака Еўфрат вызначае заходнія межы гістарычнай Арменіі[10].

У перыяд кіравання Дарыя і Ксеркса тэрыторыя Арменіі (Арміна) была значна менш, чым пазней, у часы панавання Арташэсідаў і Аршакуні[12].

Кароткая гісторыя рэгіёна[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове I тысячагоддзя да нашай эры на тэрыторыі рэгіёна існавала дзяржава Урарту, потым ён з'яўляўся часткай сатрапіі Арменія Ахеменідскай імперыі. У гэты час тут адбывалася фармаванне армянскага народа.

Паводле энцыклапедый «Брытаніка»[13] і «Іраніка»[14], мяжуючы з Мідыяй, Кападокіяй і Асірыяй, па дадзеных Герадота, Ксенафонта і наступных антычных аўтараў, старажытныя армяне рассяляліся ў рэгіёне ўсходне-анаталійскіх гор, земляў уздоўж ракі Аракс, наваколля гары Арарат, азёр Ван і Урмія, верхніх плыняў рэк Ефрат і Тыгр. На поўначы да VII стагоддзя да н.э. яны пашырыліся да ракі Кура. Ксенафонт у сваёй працы «Анабасіс» заве Арменію вялікай і багатай краінай[14]. У пісьмовых крыніцах тэрмін армянін упершыню згадваецца ў VI стагоддзі да н.э. у старажытнаперсідскіх і старажытнагрэцкіх крыніцах, прытым калі ў грэцкіх крыніцах тэрмін ужываецца толькі да армянскага народа то ў персідскіх крыніцах або да старажытных армян у заходняй частцы Армянскага нагор'я, або да ўсяго насельніцтва нагор'я[15]. Тады, у перыяд заваёвы Ахеменідскімі царамі, Армянскае нагор'е мела змяшанае насельніцтва, напэўна, з перавагай урартаў і армян, чые назвы былі выкарыстаны ў Бехістунскім надпісе 522 года да н.э., як узаемазаменныя для пазначэння краіны[16]. Такім чынам паняцце «Арменія» ўжо тады блыталася са зніклай да таго часу дзяржавай Урарту[14]. Працэс фармавання армянскага народа, пры ўдзел трох кампанентаў — хурытаў, лувійцаў і протаармян, пачаўся ў XII ст. да. н.э. і завяршыўся да VI ст. да н.э.[17]. Паводле Герадота, персідская адміністрацыя адрознівала 13-ю сатрапію, якая ўключала армян, і 18-ю, якую насялялі алародыі[14][18] (урарты) і армяне[19][20]. Да V стагоддзя да н.э. згадванні пра алародыяў спыняюцца[21]. У V стагоддзі да н.э. большая частка тэрыторыі былога Урарту ўжо з'яўлялася этнічна армянскай[22]. Цяжка вызначыць дакладны час канчатковай моўнай асіміляцыі ўсіх хурытаў і ўрартаў[23]. Напэўна, канчатковае зліццё ўрартаў з армянскім народам завяршылася да IV—II стагоддзяў да н.э. Такім чынам, і ўрарты ўвайшлі ў склад армянскага народа[21]. Армянскі народ фізічны і культурны пераемнік усяго старажытнага насельніцтва нагор'я, перадусім хурытаў, урартаў і лувійцаў[24].

Пасля падзення Дзяржавы Ахеменідаў пад ударамі Аляксандра Македонскага, у 331—200[25][26][27][28][29] гадах да н.э. тут існавала армянскае Айрарацкае царства са сталіцай у Армавіры (недалёка ад сучаснага Ерэвана), якое ў 316 годзе да н.э. набыло незалежнасць[30]. Да каля 200 года да н.э. царом Ервандам IV была заснавана новая сталіца Арменіі горад Ервандашат[31]. Такім чынам з III—II стагоддзяў да н.э. цэнтр палітычнага і культурнага жыцця армянскага народа перасунуўся ў межы Арарацкай раўніны[4]. Пасля кароткачасовага заваявання Селеўкідамі Арменія зноў здабыла незалежнасць, калі ў 189 годзе да н.э. Арташэс I заснаваў дзяржаву Вялікая Арменія. У 176 годзе да н.э. Арташэс заснаваў новую сталіцу Арменіі — горад Арташат[32]. У 80—70 гадах да н.э. пры Тыгране II Вялікім Вялікая Арменія ператварылася ў найбуйнейшую армянскую імперыю[33], якая распасціралася ад Каспійскага мора да Палестыны і Егіпта. Пасля зменных поспехаў у войнах з Рымам у юітве пры Артаксаце і ў бітве пры Тыгранакерте у 65 годзе да н.э. Арменія была захоплена і абвешчана «сябрам і саюзнікам рымскага народа». Праз некалькі дзесяцігоддзяў у 1 годзе н.э. рымляне знішчылі армянскую дзяржаву, завяршыўшы каля двухвяковую гісторыю дынастыі Арташэсідаў.

У плынь 1—63 гадоў н.э. у Арменіі кіравалі рымскія і парфянскія стаўленікі. У 58—63 гадах адбывалася Рымска-парфянская вайна за кантроль над Арменіяй. Пасля паразы Рыма быў складзены Рандэйскі мірны дагавор, паводле якога брат парфянскага цара Валагеза I Трдат I быў прызнаны незалежным[34] царом Арменіі, аднаўляліся таксама межы Армянскай дзяржавы[35]. У краіне была ўсталявана новая дынастыя Аршакідаў. Да пачатку III стагоддзя супраць Арменіі былі толькі тры[34] сур'ёзныя рымскія выступы, але ніводзін з іх не прывёў да знішчэння Армянскай дзяржавы[34]. Гэты перыяд лічыцца параўнальна спрыяльным для жыцця армянскага народа[34]. У II—IV стагоддзях сталіцай Арменіі з'яўлялася горад Вагаршапат, на Арарацкай даліне, заснаваны царом Вагаршам I[36][37]. Праз Арменію праходзілі міжнародныя гандлёвыя шляхі, якія злучалі Рым з Іранам, Індыяй і Кітаем[34]. Найбуйнейшай гістарычнай падзеяй стала прыняцце Вялікай Арменіяй хрысціянства ў якасці дзяржаўнай рэлігіі[37] пры цары Трдаце III у першыя гады IV стагоддзя. У пачатку IV стагоддзя Хасроў III Катак пабудаваў новую сталіцу Арменіі Двін на поўнач ад Арташата[37].

У VII—XV стагоддзях Арменія падвяргалася нашэсцям арабаў, візантыйцаў, сельджукаў, мангола-татар, Цімура[38]. У 860-х гадах пад кіраваннем дынастыі Багратыдаў Армянская дзяржава тут была адноўлена. У 1045 годзе, пасля захопу візантыйцамі сталіцы Арменіі Ані і паланення армянскага цара, дзяржава даканцова распадаецца на невялікія царствы і княствы. З канца XII стагоддзя на вызваленых армяна-грузінскімі войскамі ад сельджукаў паўночна-усходніх рэгіёнах Арменіі кіруюць прадстаўнікі дынастыі Закаранаў, які згуртавалі пад сваёй уладай усе армянскія княствы Усходняй Арменіі. У XIV—XVI стагоддзях Арменія знаходзіцца пад уладай туркаманскіх дзяржаў Кара-Каюнлу і Ак-Каюнлу. У XVI—XVIII стагоддзях тэрыторыя Арменіі была падзелена паміж Асманскай і Персідскай імперыямі[38].

У пачатку XIX стагоддзя большая частка Усходняй (Персідскай) Арменіі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.

У канцы XIX і пачатку XX стагоддзяў (у прыватнасці ў перыяд Першай сусветнай вайны) па ўсёй Асманскай імперыі і ў прыватнасці Заходняй Арменіі адбывалася масавае вынішчэнне армянскага насельніцтва. У 1918 годзе на частцы гістарычнай Усходняй Арменіі ўтворана Першая Рэспубліка Арменіі, тэрыторыя якой была падзелена паміж Турцыяй і Савецкім Саюзам па Маскоўскім дагаворы 1921 года.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Encyclopaedia of Islam. — Leiden: BRILL, 1986. — Т. 1. — С. 634.
  2. Армения // Энциклопедия Кольера
  3. 3,0 3,1 Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: Армения
  4. 4,0 4,1 А. П. Новосельцев. О местонахождении библейской “горы Арарат” // Восточная Европа в древности и средневековье. — М.: Наука, 1978.:
  5. Н. М. Токарский. Архитектура Армении IV—XIV вв.. — Ер.: Армгосиздат, 1961. — С. 9.
  6. 6,0 6,1 Армения // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  7. В.Ф. Минорский. Курды. — 1915. — С. 3.

    Если верховья Ефрата и окрестности Ванского озера (Древняя Армения) и явились территорией довольно раннего распространения курдов, то всё же отроги южного Тавра и гористая сторона левого берега Тигра (по Бохтану, Забуру и Бол. Забу) были, по-видимому, главным очагом курдов в историческое время. Наконец, на заре истории, родину курдов надо искать еще далее на восток и на юг, и этим трём восходящим ступеням во времени соответствуют три района расселения курдов: высокое плоскогорье Армении, собственный турецкий Курдистан и западные персидские горы. Итак, в настоящее время курды живут широкой полосой вблизи турецко-персидской границы от городка Мендели до Арарата, заходя на север в наше Закавказье. На всем Армянском плоскогорье они тесно перемешаны с армянами, но параллель Эрзерума является их северной границей в Турции. На юге курды спускаются до закраины Месопотамской равнины. На западе границею считается Ефрат (или вернее Кара-су), но курды проникают далеко и в Малую Азию, и не только занимают район к юго-востоку от Сиваса, но отдельными группами отмечаются и около Коньи и в Киликии, доходя таким образом, почти до Средиземного моря.

  8. Э.А.Грантовский. Ранняя история иранских племён Передней Азии. — Восточная Литература, 2007. — С. 427-428.

    Основная часть иранского и юго-восточная часть иракского Курдистана, очевидно, не входили в область первоначального формирования собственно курдов и их языка и были заняты, в частности, иными иранскими народностями. Собственно курды известны с конца античного и начала средневекового периода к юго-востоку от оз.Ван и в соседних районах; ранее в античную эпоху непосредственные предки курдов, киртии и марды (оба термина первоначально, очевидно, не были самоназваниями, а обозначали иранские племена определенного хозяйственно-бытового и политического облика), засвидетельствованы к западу от Урмии, между Урмией и оз.Ван, к юго-востоку и югу от оз.Ван и в сопредельных районах Армении и Ассирии. Примерно там же, к западу от Урмии и в пограничной ассиро-урартской полосе, в IX-VIII вв. до н.э отмечены ираноязычное население и следы влияния его речи и культуры. Нельзя предполагать, что оно исчезло или было ассимилировано, а в конце VII в. до н.э. и позже здесь появились новые иранские группы. Напротив, именно во второй половине VIII в. до н.э и к концу его в упомянутых районах отмечается усиление роли иранского этнического элемента и его влияние. Ираноязычное население обитало в пределах Ассирии и Урарту и в пограничных между ними полосе, как в античную эпоху иранские и затем собственно курдские племена жили на территории Армянского царства и соседних стран.

  9. Арменія (гістарычны рэгіён) — артыкул з Encyclopædia Iranica:
  10. 10,0 10,1 10,2 10,3 James Stuart Olson. An Ethnohistorical Dictionary of the Russian and Soviet Empires. — Greenwood Publishing Group, 1994. — С. 40.:
  11. Encyclopaedia of Islam. — Leiden: BRILL, 1986. — Т. 1. — С. 634.:
  12. Арменія (гістарычны рэгіён) — артыкул з Encyclopædia Iranica
  13. Britannica Concise Encyclopedia, статья «Armenian», стр. 105. Encyclopaedia Britannica, Inc., 2008:
  14. 14,0 14,1 14,2 14,3 Armenia and Iran i.Armina, Achaemenid province — артыкул з Encyclopædia Iranica. R. Schmitt
  15. И. М. Дьяконов. Предыстория армянского народа. История Армянского нагорья с 1500 по 500 г. до н. э. Хурриты, лувийцы, протоармяне. — Издательство АН Армянской ССР, 1968. — С. 238.
  16. James Russel. The Armenian people from ancient to modern times. The formation of the Armenian nation.. — С. 34.
  17. И. М. Дьяконов. Предыстория армянского народа. История Армянского нагорья с 1500 по 500 г. до н. э. Хурриты, лувийцы, протоармяне. — Издательство АН Армянской ССР, 1968. — С. 237.
  18. Nina Garsoian. The Armenian people from ancient to modern times. The emergence of Armenia.. — С. 40.
  19. И. Дьяконов «Закавказье и сопредельные страны в период эллинизма», глава XXIX из «История Востока: Т. 1. Восток в древности». Отв. ред. В. А. Якобсен. — М.: Вост. лит., 1997:
  20. James R. Russell «Zoroastrianism in Armenia», chapter 2 «Armenia from the Median Conquest to the Rise of the Artaxiads». Harvard University Department of Near Eastern Languages and Civilizations and National Association for Armenian Studies and Research, 1987:
  21. 21,0 21,1 И. М. Дьяконов. Предыстория армянского народа. История Армянского нагорья с 1500 по 500 г. до н. э. Хурриты, лувийцы, протоармяне. — Издательство АН Армянской ССР, 1968. — С. 239.
  22. А. П. Новосельцев. Генезис феодализма в странах Закавказья. — М.: Наука, 1980.
  23. И. М. Дьяконов. Предыстория армянского народа. История Армянского нагорья с 1500 по 500 г. до н. э. Хурриты, лувийцы, протоармяне. — Издательство АН Армянской ССР, 1968. — С. 242.
  24. И. М. Дьяконов. Предыстория армянского народа. История Армянского нагорья с 1500 по 500 г. до н. э. Хурриты, лувийцы, протоармяне. — Издательство АН Армянской ССР, 1968. — С. 211.
  25. «История Востока» (Восток в древности). Глава XXIX, ЗАКАВКАЗЬЕ И СОПРЕДЕЛЬНЫЕ СТРАНЫ В ПЕРИОД ЭЛЛИНИЗМА. Часть 1. Независимые государства IV—III вв. до х.э.:
  26. The Cambridge History of Iran Volume 3. Chapter 12: Iran, Armenia and Georgia. Страница 512:
  27. Кірыл Туманаў, «Studies in Christian Caucasian History». Раздзел «The Orontids of Armenia» старонкі 277—354. Гл. старонкі 282—283.
  28. Рычард Аванісян, «The Armenian People From Ancient to Modern Times» Volume I. Страница 36, генеалогия династии Ервандидов.
  29. James R. Russell «Zoroastrianism in Armenia», Harvard University 1987, стр. 58 :
  30. Всемирная история / Под ред. А. Белявский, Л. Лазаревич, А. Монгайт. — М., 1956. — Т. 2, ч. II, гл. XIII.:
  31. Eruandašat — артыкул з Encyclopædia Iranica. Robert H. Hewsen
  32. Artaxata — артыкул з Encyclopædia Iranica. R. H. Hewsen
  33. Encyclopaedia of Islam. — Leiden: BRILL, 1986. — Т. 1. — С. 635.
  34. 34,0 34,1 34,2 34,3 34,4 История Древнего мира / Под ред. И. М. Дьяконова, В. Д. Нероновой, И. С. Свенцицкой. — 2-е изд. — М., 1983. — Т. 3. Упадок древних обществ. — С. 201—220.
  35. Рандейский мирный договор — артыкул з БСЭ (3 выданне)
  36. Эчмиадзин — артыкул з БСЭ (3 выданне)
  37. 37,0 37,1 37,2 Armenia and Iran — артыкул з Encyclopædia Iranica. M. L. Chaumont
  38. 38,0 38,1 МЭКМ: АРМЕНИЯ (государство)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]