Сяргей Васілевіч Гайдукевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сяргей Гайдукевіч)
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Васілевіч Гайдукевіч
Сергей Гайдукевич 5.10.2015.jpg
Дата нараджэння: 8 верасня 1954(1954-09-08) (64 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя:
Партыя:
Род дзейнасці: палітык
ldp.by/ru/lider/

Сярге́й Васі́левіч Гайдуке́віч (нар. 8 верасня 1954, Мінск, Беларусь) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі з 1995.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1976 скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны. У 19761991 займаў камандныя пасады — ад камандзіра часці да намесніка камандуючага арміяй проціпаветранай абароны. Быў старшым групы ваенных спецыялістаў у Рэспубліцы Ірак (19821983), працаваў ва Упраўленні бяспекі пры Савеце Міністраў Беларусі (19911992), намеснікам старшыні камітэта па пытаннях сацыяльнай абароны ваеннаслужачых (19921994). У У 1986 узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме». 1991 скончыў Ваенную камандную акадэмію проціпаветранай абароны. У 1997 скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага камерцыйнага інстытута.

У кароткі тэрмін стварыў Народны рух Беларусі (1991—1994) і Ліберальна-дэмакратычную партыю Беларусі. З 1994 года — член ЛДПБ, якую ўзначальвае з 1995. Двойчы безвынікова ініцыяваў рэферэндум з пытаннем «Ці згодны Вы на ўтварэнне Канфедэрацыі Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй?» (ліпень і кастрычнік 1998).

Удзельнічаў ў «альтэрнатыўных» прэзідэнцкіх выбарах 1999 (вынікі не былі агучаны), прэзідэнцкіх выбарах 2001 (паводле афіцыйных даных набраў 2,48 % галасоў) і 2006 (набраў 3,5 %), аднак не быў абраны.

У жніўні 1999 падпісаў платформу апазіцыйных сіл на перамовах з уладамі пры пасярэдніцтве АБСЕ. На парламенцкіх выбарах 2004(бел. (тар.)) бел. быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання. Член Камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД. Са жніўня 2006 па верасень 2007 спецыяльны прадстаўнік міністра замежных спраў Беларусі па ўзаемадзеянню з еўраструктурамі і парламентамі.

30 сакавіка 2010 года аб'явіў аб стварэнні перадвыбарчага блоку «Новая Беларусь — Адзінства», устаноўчы з'езд якога павінен прайсці пры канцы вясны-пачатку лета 2010 г.[1]

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае дваіх сыноў і дачку[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 г. быў выдадзены зборнік вершаў на рускай мове пад назвай «Маё жыццё—Беларусь».

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Актуальные внешнеполитические задачи Беларуси. — Мн., 1996.
  • Вооруженные силы Республики Беларусь после распада СССР. — Мн., 1996.
  • Общественно-политическое развитие Республики Беларусь в постсоветский период. — Мн., 1996.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі