Эпонж
Эпонж | |
---|---|
Матэрыял | bourette[d][1][2] |
Метад вырабу | Yūki-tsumugi[d][1] і палатно[d][2][3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эпонж[4] (ад фр.: eponge — «губка») — баваўняная або шаўковая тканіна з пражы фасоннага кручэння, якая мае губчатую паверхню, нібы пакрытую вузельчыкамі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўляе сабой баваўняную, шаўковую або паўшаўковую тканіну з шурпатай паверхняй, аднатонную або з рознакаляровым малюнкам у выглядзе ўзорыстага меланжу, клетак, шырокіх палос і гэтак далей.
Эпонж з’яўляецца мяккай тканінай палатнянага перапляцення з губчатай паверхняй, якая ўтвараецца ніткамі, на паверхні якіх маюцца патаўшчэнні, пяцелькі, вузельчыкі. Вырабляецца з нітак поліэстэру, да якіх у залежнасці ад гатунку тканіны дадаюць баваўняныя, віскозныя і іншыя віды нітак.
Дзякуючы сваёй тэкстуры тканіна практычна не ўбірае вільгаць і хутка сохне.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Эпонж выкарыстоўваецца пры шыцці жаночых і дзіцячых сукенак. З эпонжу таксама вырабляюць парасоны, на купале якіх вада не затрымліваецца, ператвараецца ў кропелькі і лёгка скочваецца. Парасон з такой тканіны праслужыць доўга ад 5-10 гадоў.
Зноскі
- ↑ а б https://ich.unesco.org/en/RL/yuki-tsumugi-silk-fabric-production-technique-00406 Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ а б pongee // Textile Terms and Definitions — 7 — 1975. — P. 149.
- ↑ Tortora P. G., Merkel R. S. pongee (1) // Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 440.
- ↑ Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эпонж // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1961. — Т. IX. — Стб. 922—925. — 890 с.