Самалі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.2) (робат дадаў: ia:Somalia |
DarafshBot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат змяніў: ckb:سۆماڵیا |
||
Радок 76: | Радок 76: | ||
[[ce:Сомали]] |
[[ce:Сомали]] |
||
[[ceb:Somalia]] |
[[ceb:Somalia]] |
||
[[ckb: |
[[ckb:سۆماڵیا]] |
||
[[crh:Somaliya]] |
[[crh:Somaliya]] |
||
[[cs:Somálsko]] |
[[cs:Somálsko]] |
Версія ад 09:42, 3 кастрычніка 2012
| |||||
[[Гімн {{{Родны склон}}}|Дзяржаўны гімн {{{Родны склон}}}]] | |||||
Афіцыйныя мовы | самалійская і арабская | ||||
Сталіца | |||||
Форма кіравання | |||||
{{{Пасады кіраўнікоў}}} | {{{Кіраўнікі}}} | ||||
Валюта | самалійскі шылінг | ||||
Інтэрнэт-дамен | .so | ||||
Код ISO (Alpha-2) | SO | ||||
Код ISO (Alpha-3) | SOM | ||||
Код МАК | SOM | ||||
Тэлефонны код | +252 | ||||
Часавыя паясы | UTC+03:00 і Africa/Mogadishu[d][2] |
Самалі́, Самалійская Рэспубліка — краіна ва ўсходняй частцы Афрыкі, размешчана на Самалійскім паўвостраве. Мае выхад да Індыйскага акіяну. На паўночным захадзе мяжуе з Джыбуці, на захадзе з Эфіопіяй, на паўднёвым захадзе з Кеніяй.
У выніку грамадзянскай вайны паўночная частка краіны ў 1991 абвясціла незалежнасць пад назвай Самаліленд, іншая частка аддзялілася пад назвай Пунтленд. На тэрыторыю Самалі былі ўведзены замежныя міратворчыя сілы.
Гісторыя
Чалавек насяляе тэрыторыю сучаснага Самалі з часоў палеаліту. З VII ст. да н.э. Самалі ў зоне ўплыву араба-мусульманскай цывілізацыі, паступова тут пашыраўся іслам. На ўзбярэжжы ўзніклі буйныя гарады Барбара, Магадыша, Бараўэ, Марка і інш. Унутраныя раёны насялялі шматлікія плямёны самалі, якія не мелі ўстойлівых дзяржаўных утварэнняў. З канца XV ст. ў Самалі праніклі партугальцы, якія падпарадкавалі прыбярэжныя гарады. У XVII ст. іх выгналі туркі, якія сталі кантраляваць гарады на поўначы Самалі; поўдзень Самалі ўвайшоў у сфееру ўплыву Амана. У выніку каланіяльнай экспансіі ў канцы XIX ст. тэрыторыя рассялення самалійскіх плямён падзелена на некалькі частак: паўночныя раёны адышлі да Вялікабрытаніі як пратэктарат Самалілэнд, паўднёвыя і ўсходнія — да Італіі як Італьянскае Самалі, заходнія раёны (Агадэн) — Эфіопіі. У 2-ю сусветную вайну Італьянскае Самалі ў 1941 г. акупіравана брытанскай арміяй. У 1949 г. ААН перадала былое Італьянскае Самалі пад апеку Італіі на 10 гадоў. 21 чэрвеня 1960 г. абвешчана незалежнасць Самалілэнда, 1 ліпеня 1960 г. — Італьянскага Самалі; у той жа дзень абое Самалі аб’яднаны ў адзіную Самалійскую Рэспубліку. Унутранае становішча дзяржавы было нестабільнае. Пасля забойства першага прэзідэнта А.А.Шэрмарка (1969 г.) уладу захапілі ваенныя на чале з генералам М.С.Барэ, які ўзначаліў Вярхоўны рэвалюцыйны савет; была абвешчана Самалійская Дэмакратычная Рэспубліка. Урад Барэ абвясціў курс на пабудову сацыялізму: нацыяналізаваны банкі, буйныя прадпрыемствы, праведзены іншыя захады сацыялістычнага характару, наладжаны цесныя сувязі з СССР. Адзінай дазволенай партыяй стала створаная ў 1976 г. Самалійская рэвалюцыйная сацыялістычная партыя на чале з Барэ. Вайна 1977 – 1978 гг. з Эфіопіяй за правінцыю Агадэн, у якой СССР падтрымаў Эфіопію, прывяла да разрыву з СССР і пераарыентацыі Самалі на ЗША.
Пагаршэнне эканамічнага становішча Самалі разам з абвастрэннем міжплемянных супярэчнасцей прывяло ў канцы 1980-х г. да ўзброенных выступленняў супраць рэжыму Барэ, які ў 1991 г. быў вымушаны пакінуць краіну. Самалі стала арэнай барацьбы ўзброеных груповак (Самалійскі нацыянальны альянс, Самалійскі альянс выратавання і інш.) за ўладу.
Сімволіка
Вядомыя асобы
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Самалі