Бераставіцкі раён: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 60: Радок 60:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Утвораны 15 студзеня 1940 года як [[Крынкаўскі раён]] у складзе [[Беластоцкая вобласць|Беластоцкай вобласці]] [[БССР]]. Цэнтр — горад [[Крынкі]]. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 13 сельсаветаў: [[Алекшыцкі сельсавет|Алекшыцкі]], [[Вялікабераставіцкі сельсавет|Вялікабераставіцкі]], [[Галынкаўскі сельсавет (Бераставіцкі раён)|Галынкаўскі]], [[Глебавіцкі сельсавет|Глебавіцкі]], [[Гуранскі сельсавет|Гуранскі]], [[Данілкаўскі сельсавет|Данілкаўскі]], [[Ёдкавіцкі сельсавет|Ёдкавіцкі]], [[Крушынянскі сельсавет|Крушынянскі]], [[Крынкаўскі сельсавет|Крынкаўскі]], [[Макаравецкі сельсавет|Макараыецкі]], [[Малабераставіцкі сельсавет|Малабераставіцкі]], [[Хамантоўскі сельсавет|Хамантоўскі]], [[Эйсмантаўскі сельсавет|Эйсмантаўскі]]. У другую сусветную вайну ў чэрвені 1941 тэрыторыя раёна акупавана нямецка-фашыстскімі захопнікамі, якія знішчылі больш за 600 чалавек. У раёне дзейнічалі Крынкаўскі падпольны райкам ЛКСМБ і 550-ы партызанскі атрад. Бераставіцкі раён вызвалены савецкімі войскамі ў ліпені 1944 года падчас Беластоцкай аперацыі 1944. 20 верасня 1944 года раён перайменаваны ў Бераставіцкі, адначасова вёска Вялікая Бераставіца набыла статус гарадскога пасёлка. Цэнтр раёна перанесены ў гарадскі пасёлак [[Вялікая Бераставіца]]. 16 жніўня 1945 года Гуранскі і Крушынянскі сельсаветы перададзены ў склад [[Польская Народная Рэспубліка|Польскай Народнай Рэспублікі]].
Утвораны 15 студзеня 1940 года як [[Крынкаўскі раён]] у складзе [[Беластоцкая вобласць|Беластоцкай вобласці]] [[БССР]]. Цэнтр — горад [[Крынкі]]. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 13 сельсаветаў: [[Алекшыцкі сельсавет|Алекшыцкі]], [[Вялікабераставіцкі сельсавет|Вялікабераставіцкі]], [[Галынкаўскі сельсавет (Бераставіцкі раён)|Галынкаўскі]], [[Глебавіцкі сельсавет|Глебавіцкі]], [[Гуранскі сельсавет|Гуранскі]], [[Данілкаўскі сельсавет|Данілкаўскі]], [[Ёдкавіцкі сельсавет|Ёдкавіцкі]], [[Крушынянскі сельсавет|Крушынянскі]], [[Крынкаўскі сельсавет|Крынкаўскі]], [[Макаравецкі сельсавет|Макараыецкі]], [[Малабераставіцкі сельсавет|Малабераставіцкі]], [[Хамантоўскі сельсавет|Хамантоўскі]], [[Эйсмантаўскі сельсавет|Эйсмантаўскі]]. У другую сусветную вайну ў чэрвені 1941 тэрыторыя раёна акупавана нямецка-фашыстскімі захопнікамі, якія знішчылі больш за 600 чалавек. У раёне дзейнічалі Крынкаўскі падпольны райкам ЛКСМБ і 550-ы партызанскі атрад. Бераставіцкі раён вызвалены савецкімі войскамі ў ліпені 1944 года падчас Беластоцкай аперацыі 1944. 20 верасня 1944 года раён перайменаваны ў Бераставіцкі і ўвайшоў у склад утворанай Гродзенскай вобласці, адначасова вёска Вялікая Бераставіца набыла статус гарадскога пасёлка. Цэнтр раёна перанесены ў гарадскі пасёлак [[Вялікая Бераставіца]]. 16 жніўня 1945 года Гуранскі і Крушынянскі сельсаветы перададзены ў склад [[Польская Народная Рэспубліка|Польскай Народнай Рэспублікі]].


== Насельніцтва ==
== Насельніцтва ==

Версія ад 22:28, 28 снежня 2018

Бераставіцкі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Вялікая Бераставіца
Дата ўтварэння 20 верасня 1944
Кіраўнік Антон Станіслававіч Кулісевіч[1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 73,57 %, руская 21,23 %
Размаўляюць дома: беларуская 60,03 %, руская 35,82 %[2]
Насельніцтва (2009)
18 017 чал.[2] (17-е месца)
Шчыльнасць 24,23 чал./км² (9-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 70,04 %,
палякі — 21,69 %,
рускія — 5,77 %,
украінцы — 1,24 %,
іншыя — 1,26 %[2]
Плошча 743,58[3]
(17-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
193 м[4]
Бераставіцкі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бераставіцкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Плошча 0,9 тыс. км². У 1991 у раёне налічвалася 129 населеных пунктаў, 7 сельсаветаў: Алекшыцкі, Кватарскі, Канюхоўскі, Макаравіцкі, Малабераставіцкі, Пархімаўскі, Эйсмантаўскі. З поўначы на поўдзень праходзіць аўтадарога Гродна — Пагранічны — Беласток.

Прырода

Тэрыторыя раёна размешчана ў межах паўднёвага адгалінавання Беларускай грады. Большую частку раёна займае Ваўкавыскае ўзвышша, на поўначы частка Нёманскай нізіны, на паўночным захадзе ўскраіна Гродзенскага ўзвышша. Пераважае вышыня 160—200 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт — 212 метраў (на поўначы раёна, Магілянская града).

Карысныя выкапні: гліны, торф, будаўнічыя пяскі.

Сярэдняя тэмпература студзеня −5 °C, ліпеня 18 °C. Ападкаў выпадае 560 мм у год. Вегетацыйны перыяд — 200 сутак.

Працякае рака Свіслач з прытокамі Верацёйка, Бераставічанка, Уснарка, Одла. Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, сустракаюцца бярозавыя, дубовыя, грабавыя. Лясы займаюць 15 % тэрыторыі раёна. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя. Балоты займаюць 7,6 % плошчы раёна.

Гісторыя

Утвораны 15 студзеня 1940 года як Крынкаўскі раён у складзе Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — горад Крынкі. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 13 сельсаветаў: Алекшыцкі, Вялікабераставіцкі, Галынкаўскі, Глебавіцкі, Гуранскі, Данілкаўскі, Ёдкавіцкі, Крушынянскі, Крынкаўскі, Макараыецкі, Малабераставіцкі, Хамантоўскі, Эйсмантаўскі. У другую сусветную вайну ў чэрвені 1941 тэрыторыя раёна акупавана нямецка-фашыстскімі захопнікамі, якія знішчылі больш за 600 чалавек. У раёне дзейнічалі Крынкаўскі падпольны райкам ЛКСМБ і 550-ы партызанскі атрад. Бераставіцкі раён вызвалены савецкімі войскамі ў ліпені 1944 года падчас Беластоцкай аперацыі 1944. 20 верасня 1944 года раён перайменаваны ў Бераставіцкі і ўвайшоў у склад утворанай Гродзенскай вобласці, адначасова вёска Вялікая Бераставіца набыла статус гарадскога пасёлка. Цэнтр раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Вялікая Бераставіца. 16 жніўня 1945 года Гуранскі і Крушынянскі сельсаветы перададзены ў склад Польскай Народнай Рэспублікі.

Насельніцтва

1969 — 26 тыс.
2006 — 19,7 тыс.

Гаспадарка

Асноўнае месца ў гаспадарцы раёна займае сельска-гаспадарчая вытворчасць. Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 50 869 га, з іх 7656 га асушана. Пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі знаходзіцца 60,9 % тэрыторыі раёна. Развіта мяса-малочная жывёлагадоўля (СВК «Алекшыцы»), свінагадоўля (СВК «Цецяроўка», імя Варанецкага), птушкагадоўля (ААТ «Бераставіцкая птушкафабрыка»); у раёне вырошчваюць цукровыя буракі, збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, агародніну.

Бераставіцкі раён на працягу 2013—2014 гг. трымаў 1-ае месца ў вобласці і 3-яе месца ў краіне па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур (64,7 цэнтнераў з гектара ў 2014 г.)[5].

Прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны прадстаўлены:

  • філіялам ААТ «Гродна Малкамбінат»
  • Бераставіцкім масласырзаводам
  • АСП «Айцоўскі спіртзавод».

Адукацыя і культура

У раёне Малабераставіцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 195 перапрацоўчай прамысловасці і Бераставіцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 194 сельскагаспадарчай вытворчасці, 8 сярэдніх, 4 базавыя, 2 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, 1 музычная школа і 2 школы мастацтваў, 11 дашкольных і 18 клубных устаноў, 9 кінаўстановак, 23 бібліятэкі, дом-інтэрнат для інвалідаў і састарэлых (в. Макараўцы), 3 бальніцы, 4 урачэбныя амбулаторыі, 11 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Школьныя краязнаўчыя музеі: у в. Малая Бераставіца, у в. Кватары, у в. Макараўцы, гісторыка-этнаграфічны ў ПТВ-195 (в. Муравана), гісторыка-краязнаўчы ў ПТВ-194 (г.п. В.Бераставіца). Выдаецца раённая «Бераставіцкая газета».

Памятныя мясціны

У раёне знаходзіцца магіла пагранічніка І. Н. Анохіна (в. Цецяроўка), помнікі землякам, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны, савецкім воінам і землякам (в. Канюхі), партызанам (в. Ёдзічы), на месцы гібелі падпольшчыкаў В. Соламавай і В. Бабіча (в. Жорнаўка).

Помнікі архітэктуры на тэрыторыі раёна:

  • царква 1871 г. (в. Алекшыцы),
  • касцёл Яна Непамука XIX — пач. XX стст. (в. Вялікія Эйсманты),
  • царква 1860 г. (в. Гарбачы),
  • капліца пач. XX ст. (в. Глебавічы),
  • царква пач. XX ст. (в. Грыцавічы),
  • Крыжаўзвіжанская царква 1885 г. (в. Клепачы),
  • сядзіба 1848 г. (в. Лішкі),
  • Крыжаўзвіжанскі касцёл канца XVIII ст. (в. Макараўцы),
  • Дзімітраўская царква 1866 г.,
  • касцёл пач. XIX ст.,
  • сядзібны дом 1912 г. (в. Малая Бераставіца),
  • царква Нараджэння Багародзіцы 1796 г.,
  • сядзіба канца XVIII — 1-ай паловы XIX стст. (в. Масаляны) і інш.

Выбітныя асобы

Асобы, якія маюць дачыненне да Бераставіччыны ў яе сучасных межах:

Зноскі

  1. http://berestovitsa.grodno-region.by/ru/biography_kuli-ru/
  2. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. "Карта ўраджайнасці Беларусі за 2014 год". Наша Ніва. 27 снежня 2014. Праверана 2014-12-27.
  6. "Валынцэвіч Павел". Рэгіянальная газета. 18 кастрычніка 2011. Праверана 2014-12-27.

Літаратура

Спасылкі